Рыніт (у побыце — катар, насмарк; ад  — нос, у род.с. ) — сіндром запалення слізістай абалонкі носа. Інфекцыйны рыніт выклікаецца рознымі мікробамі і вірусамі; развіццю рыніта спрыяе пераахаладжэнне, моцная запыленасць і загазаванасць паветра. Рыніт — часты сімптом іншых захворванняў (напрыклад, грыпу, дыфтэрыі, адзёру і інш.).

Класіфікацыя Інфекцыйныя: 1) Востры рыніт; 2) Хранічны рыніт:

Хранічны катаральны рыніт; Хранічны гіпертрафічны рыніт; Атрафічных рыніт; Смуродны атрафічных катар — азена. Неінфекцыйныя — вазаматорныя рыніты: 1) Нейравегетатыўны рыніт; 2) алергічны рыніт.

Гл. таксама

Насавая слізь

Катэгорыя:Захворванні ЛОР-органаў