Эліу Рут (, — ) — амерыканскі палітык і дзяржаўны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1912).
Біяграфія У 1899—1904 гг. займаў пасаду ваеннага міністра ЗША пры прэзідэнтах Мак-Кінлі і Рузвельта. На пасадзе міністра абароны заснаваў Ваенны каледж, пашырыў Ваенную акадэмію ў Вэст-Пойнце і ўзмацніў федэральны кантроль над Нацыянальнай гвардыяй.
У 1905 годзе, пасля смерці Джона Хэя, прэзідэнт Рузвельт прызначыў Рута дзяржаўным сакратаром. На пасадзе дзяржаўнага сакратара рэфармаваў консульскую службу, падтрымліваў палітыку адчыненых дзвярэй на Далёкім Усходзе. У 1906 годзе наведаў 3-ю Панамерыканскую канферэнцыю ў Рыа-дэ-Жанэйра, пераконваў урады лацінаамерыканскіх краін удзельнічаць у Гаагскай мірнай канферэнцыі. У 1907 годзе арганізаваў цэнтральнаамерыканскую мірную канферэнцыю ў Вашынгтоне. У 1908 годзе заключыў пагадненне Рута-Такахіры з Японіяй.
Бібліяграфія Citizen’s Part in Government. Yale University Press, 1911. Experiments in Government and the Essentials of the Constitution. Princeton University Press, 1913. Addresses on International Subjects. Harvard University Press, 1916. Military and Colonial Policy of the United States. Harvard University Press, 1916. Miscellaneous Addresses. Harvard University Press, 1917. Men and Policies: Addresses by Elihu Root. Harvard University Press, 1925.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Сенатары ад штата Нью-Ёрк Катэгорыя:Ваенныя міністры ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Юрысты ЗША Катэгорыя:Савет па міжнародных адносінах