Кандаліза Райс (); (, Бірмінгем, Алабама) — 66-ы Дзяржаўны сакратар ЗША (з 26 студзеня 2005 г да 20 студзеня 2009), змяніла на гэтай пасадзе Коліна Паўэла. Райс — першая афраамерыканка і другая жанчына, пасля Мадлен Олбрайт, на гэтай пасадзе. Падчас першага тэрміну прэзідэнцтва Джорджа Буша (малодшага) (2001—2005) Райс выконвала абавязкі дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Да прыходу ў каманду Буша, з 1993 па 1999 гады — прарэктар Стэнфардскага ўніверсітэта, прафесар, доктар паліталогіі.

Спасылкі

Катэгорыя:Выкладчыкі Стэнфарда Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Кабінет Джорджа Буша Малодшага Катэгорыя:Савет па міжнародных адносінах Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна» Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі ЗША