«In My Life» () — песня брытанскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам (раздзел-звязка паміж прыпевам і куплетам у сааўтарстве з Полам Мак-Картні) і прыпісаная дуэту Ленан/Мак-Картні. Кампазіцыя ўпершыню была выпушчана на альбоме "Rubber Soul" 3 снежня 1965 года ў Вялікабрытаніі пад лэйблам Parlophone, а праз тры дні ў ЗША на лэйбле Capitol Records.
Тэкст «In My Life» уяўляе сабой вынік доўгіх разваг яе аўтара. Пасля таго як Ленан апублікаваў сваю першую кнігу «In His Own Write» (англ. "Напісана ўласнаручна"), журналіст Кенет Олсап у сакавіку 1964 года распытаў яго пра магчымую кампазіцыю, якая апавядае пра яго дзяцінства і натхнёная напісаннем твору. Джон спачатку напісаў верш, прысвечаны мясцінам, якія ён часта наведваў у Ліверпулі ў падлеткавым узросце, а затым прыдумаў песню, прысвечаную яго сябрам і рамантычным стасункам таго перыяду.
Музычны складнік «In My Life» уяўляе сабой баладу ў стылі фолк, запісаную 18 і 22 кастрычніка 1965 года ў студыі "EMI" ў Лондане. Джон Ленан выступае ў ролі вакаліста і гітарыста ў суправаджэнні Джорджа Харысана, Пол Мак-Картні грае на бас-гітары, а Рынга Стар — на барабанах і бубне. У песню ўваходзіць фартэпіяннае сола, дададзенае ў ходзе паўторнага запісу кампазіцыі і выкананае прадзюсарам Джорджам Марцінам, чыя тэхніка і манера выканання дадзенай песні нагадвае гучанне клавесіна ў стылі барока.
Пасля выпуску «In My Life» кампазіцыя атрымала пазітыўныя ацэнкі музычных крытыкаў.
У 2004 годзе «In My Life» заняла 23-е месца ў спісе "500 найвялікшых песень усіх часоў паводле часопіса "Rolling Stone", другое месца ў спісе пяцідзесяці трэкаў "CBC" ("Канадскай радыёвяшчальнай карпарацыі"), а ў 2001 годзе часопіс «Mojo» назваў яе лепшай песняй усіх часоўФакты пра песню «In My Life» на сайце music-facts.ru.
Пасля смерці Ленана ў 1980 годзе песня атрымала новы рэзананс, адыграўшы ролю своеасаблівай эпітафіі, пасмяротнага прывітання былым сябрам і каханымПра песню «In My Life» на сайце фан-клуба гурта The Beatles.
На «In My Life» было зроблена некалькі кавер-версій ад розных выканаўцаў (уключна з версіяй Озі Осбарна на яго альбоме 2005 года "Under Cover").
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Біблія The Beatles: In My Life «In My Life» на сайце Last.fm «In My Life» на сайце Songfacts
Катэгорыя:The Beatles