World Wide Web (скарачэнне: WWW, таксама вядома як Сусветнае Павуцінне або вэб) — гэта сістэма узаемазвязаных гіпертэкставых дакументаў, даступных праз Інтэрнэт.
З дапамогай вэб-браўзера, можна праглядаць старонкі Сеціва, якія могуць утрымліваць тэкст, выявы, відэа і іншае, і перамяшчацца паміж імі з дапамогай гіперспасылак. Выкарыстоўваючы канцэпцыі ранніх сістэм гіпэртэксту, англійскі інжынер і навуковец Цім Бернерс-Лі, у цяперашні час дырэктар World Wide Web Consortium, у сакавіку 1989 напісаў прапанову таго, што з цягам часу стала сусветным павуціннем. У 1990 годзе ў CERN у Жэневе, Швейцарыя, Бернерс-Лі і бельгійскі вучоны Роберт Кайо прапанавалі да выкарыстання «гіпэртэкст […] для спасылання і доступу да інфармацыі розных відаў у выглядзе вэб-вузлоў, якія карыстальнік можа праглядаць па жаданні»," і публічна прадставілі праект у снежні таго ж года.
«World-Wide Web (W3) быў распрацаваны, каб быць сховішчам чалавечых ведаў, і чалавечай культуры, якое дазволіць супрацоўнікам у аддаленых раёнах дзяліцца сваімі ідэямі і ўсімі аспектамі агульнага праекта».Wardrip-Fruin, Noah and Nick Montfort, ed (2003). The New Media Reader. Section 54. The MIT Press. ISBN 0-262-23227-8.
Катэгорыя:Семантычнае павуцінне Катэгорыя:Сусветнае павуцінне Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы