Пінангскі мост () — вантавы мост, які злучае горад Гелугор на востраве Пінанг з мацерыковай часткай штата Пінанг — Себеранг-Перай на Малакскім паўвостраве.

Будаўніцтва пачалося ў 1982 годзе, адкрыццё маста для грамадскага транспарту адбылося 14 верасня 1985 года. Выдаткі на будаўніцтва склалі 800000000 малайзійскіх рынгітаў (175 мільёнаў еўра), за выключэннем выдаткаў на куплю зямлі. Агульная даўжыня маста — 13,5 км, што робіць яго адным з самых доўгіх у свеце і самым доўгім мастом на тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Азіі.

Катэгорыя:Масты Малайзіі Катэгорыя:Вантавыя масты