«Архі́ў до́му Радзіві́лаў» () — зборнік гістарычных дакументаў, якія захоўваліся ў канцы XIX стагоддзя ў нясвіжскім архіве Радзівілаў. Выдадзены ў 1885 годзе ў Кракаве.

Змест Зборнік складаецца з трох комплексаў перапіскі за 1571—1633 гады на лацінскай і польскай мовах: сямейнай і прыватнай карэспандэнцыі М. К. Радзівіла Сіроткі, перапіскі канцлера ВКЛ, гетмана вялікага кароннага Я. Замойскага і канцлера ВКЛ, гетмана вялікага літоўскага Л. Сапегі з Радзівіламі.

Выданне асвятляе ўнутраную і знешнюю палітыку кіруючых колаў Вялікага Княства Літоўскага, дае звесткі пра Люблінскую унію (1569), Інфлянцкую вайну (1558—1582), Рокаш Зебжыдоўскага, Брэсцкую унію (1596), рэфармацыю на Беларусі і ў Літве, падрыхтоўку Статута ВКЛ 1588 года, паўстанне С. Налівайкі (1595—1596). Таксама ў зборніку змешчаны «Адманіторыум» (1603) — маральна-павучальнае і гаспадарча-дзелавое настаўленне спадкаемцам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кнігі 1885 года Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі Аўстра-Венгрыі