Бестсе́лер (ад  — літаральна «найлепш прадаецца») — найбольш ходкая кніга, якая выдадзена вялікім тыражом і карыстаецца павышаным попытам. Тэрмін узнік у ЗША у канцы XIX стагоддзя.

Характарыстыка Поспех бестселера абумоўлены найперш рэкламай, дзе стаўка робіцца на стэрэатыпы масавай свядомасці, сучасную моду, прэстыжнасць або забароненасць (гл. масавая літаратура).

Сярод такога роду літаратуры звычайна пераважаюць дэтэктывы, фантастычна-прыгодніцкія і любоўныя раманы, хоць у разрад бестселераў могуць трапіць і творы сур’ёзнай літаратуры. Класічным прыкладам з’яўляецца Біблія, якая выдаецца на сотнях моў свету.

Спісы бестселераў рэгулярна друкуюцца ў буйных перыядычных выданнях Заходняй Еўропы і ЗША.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літаратура Катэгорыя:Сацыялогія літаратуры Катэгорыя:Маркетынг