Юнг Х. Пак — амерыканская гісторыкіня і дыпламатка. Яна займала пасаду спецыяльнай прадстаўніцы ЗША па Паўночнай Карэі ў адміністрацыі Байдэна з 2023 па 2024 год.
Юнг Х. Пак раней была старшынёй кафедры карэйскіх даследаванняў Фонду SK-Korea і старшай навуковай супрацоўніцай Цэнтра даследаванняў палітыкі Усходняй Азіі Брукінгскага інстытута. Да гэтага яна была мэнэджэркай партфеля ў Місійным Цэнтры па Усходняй Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёна ў Цэнтральным разведвальным упраўленні (ЦРУ). Яна мае ступень доктаркі філасофіі па гісторыі ЗША Калумбійскага ўніверсітэта і ступень бакалаўра гісторыі (з адзнакай magna cum laude) Калгейцкага ўніверсітэта, дзе ёй таксама была прысвоена ганаровая доктарская ступень, і дзе яна ўваходзіла ў склад папячыцельскага савету.
Публікацыі
Кнігі
Станаўленне Кім Чэн Ына: погляд былога супрацоўніка ЦРУ на загадкавага маладога дыктатара Паўночнай Карэі, Ballantine Books , 28 красавіка 2020 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў