«Вечерний Брест» () — рэгіянальная грамадска-палітычная газета, якая выдаецца ў Брэсце з 1991 года на рускай і беларускай мовах.
Гісторыя Газета зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (№ 937). Выдаецца з 1991 года. Выходзіць адзін раз на тыдзень па пятніцах.
Заснавальнікамі з’яўляюцца РІА «Вячэрні Брэст» і Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў. Выдавец — Рэдакцыя газеты «Вячэрні Брэст».
Кіраўніцтва Дырэктар-галоўны рэдактар — Міхаіл Мікалаевіч Алейнік.
Узнагароды Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» — пераможца ў намінацыі «Лепшая гарадская газета» (2008). Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» — пераможца ў намінацыі «Лепшы творчы праект года рэгіянальных, шматтыражных друкаваных СМІ» за праект «Усходняе партнёрства» (2010). Ганаровае званне «Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь» ад Беларускага саюза журналістаў, прысуджана галоўнаму рэдактару Уладзіміру Шпарлу (2012). Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» — лаўрэат у намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця» (карэспандэнт Аляксандр Кульбака, 2013).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Брэста Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Штотыднёвыя газеты Беларусі Катэгорыя:Друкаваныя выданні, заснаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Брэсце