Валянцін Юліус Аляксандр Кіпарскі () — фінскі філолаг-славіст, балтыст, германіст. Акадэмік Фінскай АН (1977).

Біяграфія Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт (1929), вучыўся ў Празе. У 1947—63 гадах прафесар Хельсінкскага, Індыянскага (г. Блумінгган, ЗША), Бірмінгемскага (Вялікабрытанія), Вольнага (Берлін) універсітэтаў. Аўтар манаграфій: «Агульнаславянскія запазычаныя словы з германскіх моў» (1934), «Чужое ў мове балтыйскіх немцаў» (1936), «Куршскае пытанне» (1939; пра мёртвы балтыйскі дыялект), «Фінляндыя ў рускай літаратуры» (1943), «Поўнач у рускай літаратуры» (1947), «Англійскія і амерыканскія тыпы ў рускай літаратуры» (1964), «Руская гістарычная граматыка» (т. 1—З, 1963—75), артыкулаў па пытаннях этымалогіі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Фінляндыі