thumb|right|Пішучая машына «Ундэрвуд» (), якая выраблялася з 1896 года, стала першай папулярнай машынкай з франтальным размяшчэннем рычажна-літарнага кошыка Пішу́чая машы́нка, таксама друкава́льная машы́нка — механічная або электрамеханічная прылада для друкавання тэкставых, таблічных і лічбавых матэрыялаў шляхам паслядоўнага нанясення на паперу адбіткаў літар, лічбаў і іншых знакаў.

Гісторыя Лічыцца, што першая камерцыйна паспяховая пішучая машынка была сканструявана К. Шолсам у ЗША ў 1867 годзе. У Расіі арыгінальную мадэль прапанаваў М. І. Алісаў у 1870 годзе.

Віды і прынцып дзеяння Паводле прызначэння падзяляюцца на: канцылярскія (стандартныя); спецыяльныя — для друкавання нот, рэльефных знакаў азбукі Брайля для сляпых, стэнаграфічныя і іншыя.

Паводле прывада бываюць з ручным і электрычным прывадам. Друкаванне адбываецца пры дапамозе клавіятуры з 42—46 клавішаў, кожная з якіх звычайна мае па два друкарскія знакі (вялікая і малая літары) на адным рычагу. Электрычныя пішучыя машынкі выкарыстоўваліся таксама для ўводу і вываду алфавітна-лічбавай інфармацыі ў ЭВМ (гл. Друкавальная прылада).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Офісная тэхніка Катэгорыя:Пісьмовыя прылады Катэгорыя:Прылады ўводу