Цэрэўлід — бактэрыяльны таксін, які выпрацоўваюць некаторыя штамы Bacillus cereus, Bacillus megaterium і роднасныя ім віды. Гэта тэрмастабільная малекула з масай каля 1152 Да, падобная па сваей канфармацыйнай структуры і функцыям да валінаміцына, антыбіётыка, які выпрацоўваюць бактэрыі Streptomyces fulvissimus

Механізм дзеяння Цэрэўлід уяўляе сабой цыклічны пептыд, падобны да валінаміцыну, ен змяшчае тры паўтарэння чатырох амінакіслот: D-Oxy-Leu-D-Ala-L-Oxy-Val-L-Val. Таксін захоўвае сваю таксічнасць пры тэрмічнай апрацоўцы (аўтаклававанне, варка і інш). Устойлівы да дзеяння страўнікавых кіслот і ферментаў. Калі таксін трапляе ў арганізм чалавека, то ен парушае мембранны патэнцыял клетак, перашкаджаючы працяканню акісляльнага фасфарылявання у мітахондрыях.

Харчовыя атручванні цэрэўлідам Пры парушэнні тэхналогіі тэрмічнай апрацоўкі прадуктаў (рыс, выпечка з крэмам) і кантамінацыю іх бактэрыямі Bacillus cereus, цэрэулід можа забруджваць ежу. Атручванне характэрызуецца вострай эметычнай (ваніты) рэакцыяй, якая ўзнікае ў адказ на актывацыю сератанінавых 5-HT₃-рэцэптараў і стымуляцыю вагуснага нерва. Але пры гэтым, у адрозненне ад, напрыклад, батулатаксіна, роля цэрэўліду ў харчовых атручваннях і грамадскай ахове здароўя пакуль толькі вывучаецца.

Зноскі

Катэгорыя:Пептыды Катэгорыя:Таксіны Катэгорыя:Бактэрыялогія