Мухамор парфіравы, мухамора пурпуровая (Amanita porphyria) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства мухаморавых. Ядавіты.
Апісанне Шапка 3-7 см у дыяметры, спачатку паўкруглая або яйцападобная, потым пукатая ці пляскатая, гладкая, фіялетавая або пурпурова-шэра-рудая, з нешматлікімі буйнымі брудна-белымі шматкамі або без іх, вільготна-бліскучая. Мякаць белая, пад скуркай з яе адценнем, з пахам сырасці і слабым рэдзькавым смакам. Пласцінкі свабодныя, белыя, густыя, тонкія. Ножка суцэльная, пасля пустая, да асновы раўнамерна расшыраная, белая, з падоўжанай валакністасцю колеру шапкі, з мяккім тонкім колцам. Споры акруглыя.
Пашырэнне
Пашыраны ў Паўночным паўшар'і, вядомы ў Паўночнай Амерыцы, Еўропе, Японіі. Распаўсюджаны ў Скандынавіі. На Беларусі расце ў хвойных лясах, пладаносіць у жніўні-верасні.
Атрутны грыб.
Літаратура Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Г. Сяржаніна, І. Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387 с. — ISBN 985-6081-34-3.
Катэгорыя:Мухамор Катэгорыя:Ядавітыя грыбы