Анадзі́раванне — утварэнне ахоўнай плёнкі вокісу электрахімічным спосабам (электроліз) на паверхні металічных вырабаў. Працэс з’яўляецца разнавіднасцю аксідавання.
Тэхналогія
Падчас анадзіравання выраб, апушчаны ў электраліт, злучаюць з анодам крыніцы току, у выніку чаго на яго паверхні ўтвараецца аксідная плёнка таўшчынёй ад 1 да 200 мкм.
Уласцівасці і прымяненне Атрыманыя вокісныя плёнкі маюць павышаную цвёрдасць, гарача- і зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці, а таксама моцна злучаюцца з металам і служаць добрай асновай для лакафарбавых пакрыццяў.
Анадзіруюць пераважна алюміній і яго сплавы. Тэхналогія шырока выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці: у машынабудаванні — для аховы вырабаў ад карозіі; у прыладабудаванні — для аховы прылад ад механічных і хімічных уздзеянняў, а таксама для дэкаратыўнага ўпрыгожвання; у самалётабудаванні і радыёэлектроніцы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Электрахімія Катэгорыя:Апрацоўка металаў Катэгорыя:Металургічныя працэсы і аперацыі Катэгорыя:Пакрыцці Катэгорыя:Антыкаразійнае засцеражэнне