Асфа́льт (ад — «горная смала») — будаўнічы су́вязны матэрыял. Адрозніваюць прыродны і штучны асфальт.
Віды Прыродны асфальт Утвараецца ў выніку акіслення нафты пасля выпарэння яе лёгкіх фракцый. Пашыраны ў раёнах неглыбокага залягання і выхаду на паверхню нафтаносных парод.
Штучны асфальт Уяўляе сабой сумесь бітумаў (13—60 %) з тонказдробненым вапняком, пясчанікам і іншымі матэрыяламі. Ад прыроднага асфальту адрозніваецца наяўнасцю парафіну і нафтавага алею.
Выкарыстанне Асфальт выкарыстоўваюць у якасці дахавага гідраізаляцыйнага матэрыялу, у вытворчасці асфальтабетону, замазак, клею.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гідраізаляцыйныя матэрыялы Катэгорыя:Дарожныя пакрыцці Катэгорыя:Горныя пароды Катэгорыя:Вуглевадароды