Цэнтр гісторыі і культуры Акцябрскага раёна — музей у Акцябрскім Гомельскай вобласці Беларусі.

Апісанне У ліпені 1967 года заснаваны музей Народнай Славы, які быў адкрыты для наведвальнікаў з 1 студзеня 1968 года. Меў тры экспазіцыйныя залы, больш за 1500 прадметаў асноўнага фонду. Экспазіцыя адлюстроўвала гісторыю раёна з дарэвалюцыйных часоў да нашых дзён.

У 1990 годзе пачала сваю дзейнасць галерэя, у 2002 годзе прысвоена імя Леаніда Никаноравіча Дробава — беларускага мастацтвазнаўцы і жывапісца. У яе фондах сабраны калекцыі жывапісу, графікі, скульптуры, фотадакументаў, друкаваных выданняў.

З мэтай эфектыўнасці арганізацыі навукова-даследчай работы, збору і апрацоўкі экспанатаў, рэалізацыі тэматыка-экспазіцыйнага плана, пашырэння кола дзейнасці ўстаноў музейнага тыпу ў лістападзе 1995 года музей народнай Славы рэарганізаваны ў Цэнтр гісторыі і культуры.

На базе музея працуе гісторыка-краязнаўчае аб’яднанне «Спадчына» і клуб гісторыкаў.

У 2013 годзе на базе музея прайшоў абласны семінар «Музей і традыцыйная культура Беларусі».

Функцыянуе "Востраў «Добры» — мемарыяльны комплекс «Партызанскія зямлянкі» ва ўрочышчы Дзвесніца (музей пад адкрытым небам).

Фонды На 1 студзеня 2024 года асноўны фонд музея складае 2 734 прадметы, навукова-дапаможны — 1 268.

Філіялы

Філіял «Карцінная галерэя імя Леаніда Ніканоравіча Дробава» (г. п. Акцябрскі, вул. Фрунзэ, 6). Дэманстратыўная плошча залаў складае 127 м² і налічвае 484 музейных прадметаў, з якіх 359 складаюць асноўны фонд і 125 — навукова-дапаможны. У галерэі праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы, сярод якіх тэматычныя выставы жывапісу і скульптуры, забаўляльныя праграмы для дзяцей і іншае.

У карціннай галерэі пастаянна дзейнічае выстава работ Дробава Л. Н., а таксама экспануюцца работы іншых мастакоў Беларусі, мясцовых майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

Экспазіцыі

«Зямля нашых продкаў». Ахоплівае працяглыя межы часу ад каменнага веку да XIX стагоддзя.

«Рудабелка — край партызанскі». Апавядае пра партызанскі рух у гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. «Рудабелка рэвалюцыйная». «Святыні вакол нас». Калекцыя абразоў «Святыні вакол нас» прадстаўляе 12 асноўных хрысціянскіх святаў. «Беларуская хата». Уяўляе сабой побыт беларускага селяніна канца XVIII—XIX ст.ст.

У фондах захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя Ц. П. Бумажкову, Ф. І. Паўлоўскаму і інш.

Побач з музеем размешчаны экспанат у выглядзе пушкі.

Калекцыя

Фотадакументы — у калекцыі шмат фатаграфій, дакументаў, якія распавядаюць аб устанаўленні Савецкай улады ў Рудабелцы, трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і г. д. Прадметы побыту — у калекцыі прадметы побыту, якімі карысталіся мясцовыя жыхары ў канцы XIX — пач. XX ст.ст. Адзенне — у калекцыі беларускае народнае адзенне, партызанскае адзенне, піянерская форма, форма піянерважатай, форма воінаў-інтэрнацыяналістаў. Фалерыстыка — у калекцыі ордэна і медаля ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, значкі. Нумізматыка — у калекцыі манеты СССР і г. д.

Крыніцы

Літаратура

Туристическая энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007. Музеі Гомельшчыны // Полымя. — 2010. — № 8. — С. 181—188. (3Ок1714) Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. — Т. 4.

Спасылкі

Центр истории и культуры Октябрьского района (Музей народной славы в Октябрьском).

Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Культура Акцябрскага раёна Катэгорыя:Славутасці Акцябрскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі (гарадскі пасёлак)