Koska — беларускае выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданні дзіцячай літаратуры на беларускай мове.
Гісторыя Выдавецтва было заснавана ў Мінску ў 2018 годзе. Кіраўніца выдавецтва — Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская.
Асноўны напрамак дзейнасці — выданне перакладной, пераважна скандынаўскай, дзіцячай літаратуры. У красавіку 2025 года выдавецтва запусціла сайт koskabooks.com, на якім можна набыць кнігі ў электронным выглядзе. На момант запуску сайта ў выдавецтва выйшла 28 кніг, 19 з якіх былі даступныя ў электронным фармаце.
Выдадзеныя кнігі За час існавання выдавецтва ў перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі такіх аўтараў, як Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст, Астрыд Ліндгрэн, Ульф Старк, Сара Лундберг, Эма Адбогэ, Роўз Лагеркранц, Стыян Холе, Лена Андэрсан, Лінда Бундэстам, Лота Гефенблад, Эва Эрыксан і іншых.
Сярод найбольш вядомых выданняў: Серыя пра Маму Му і Крумкача (Юя Вісландэр); Серыя пра Пэтсана і Фіндуса (Свэн Нурдквіст); «Маё шчаслівае жыццё» (Роўз Лагеркранц); «Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас» (Ульф Старк); «Каляды ў Булербю» (Астрыд Ліндгрэн); «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» (Сара Лундберг).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Дзіцячая літаратура Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Мінска