Уладзімір Аляксандравіч Лякін (, Хойнікі, Палеская вобласць) — вайсковец, капітан 2 рангу, краязнаўца, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча (2017).

Жыццяпіс

Вайсковая служба Нарадзіўся мястэчку Хойнікі Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці ў сям’і служачых. Пасля яго нараджэння сям’я пераехала ў суседні горад Калінкавічы, дзе ён скончыў у 1969 г. сярэднюю школу №1. У тым жа годзе паступіў у Кіеўскую вышэйшую ваенна-марскую вучэнню. Па выпуску з вучэнні ў 1973 годзе лейтэнант В. А. Лякін атрымаў прызначэнне на Чырванасцяжны Ціхаакіянскі флот у г. Уладзівасток.

У 1977—1988 гг. займаў разнастайныя пасады палітрука. У 1988—1989 гг. — зампаліт вузлу касмічнай сувязі ВМФ ў г. Луандзе (Ангола), потым намеснік камандзіра па палітычнай частцы базы зброі СФ. Звольнены ў запас у 1992 годзе ў званні капітану 2 рангі, на службе і ў запасе ўзнагароджаны 11 медалямі.

Творчасць Пасля вяртання на радзіму Лякін некалькі гадоў выкладаў у сярэдняй школе гісторыю, працаваў інспектарам на мазырскай мытні, пасля да 2013 годзе працаваў навуковым супрацоўнікам Калінкавіцкага раённага дзяржаўнага краязнаўчага музею. У 1998—2012 гг. узначальваў Калінкавіцкае аддзяленне Беларускага Саюзу вайсковых маракоў.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2009 году, аўтар некалькі дзясяткаў кніг па ваеннай гісторыі і краязнаўстве, выдадзеных на расійскай і беларускай мовах, у тым ліку:

«Мазыр у 1812 годзе» (Мінск, 2005) «Прозвішчы калінавага краю» (Мазыр, 2008) «Мы з берагоў Калянкоўкі» (Мазыр, 2010) «1812 год. Ратныя палі Беларусі» (Мінск, 2012) «Рэквіем Мінскай брыгадзе» (Мазыр, 2012) «Конныя баі пры Міры і Раманава» (Мазыр, 2012) «Абарона Бабруйскай крэпасці» (Мазыр, 2012) «За падаючай зоркай» (Смаленск, 2016) «Калінкавічы. Ад вытокаў у будучыню» (Мінск, 2016) «Па слядах генерала Партуна» (Смаленск, 2017) «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона» (2017) «Паэт на вайне» (Мінск, 2017) «Крывавая мяцеліца над Ваўкавыскам» (Мінск, 2018) «Апошнія абаронцы Вялікага Княства Літоўскага» (Мінск, 2019) «Пераможцы. Кніга памяці» (Мінск, 2020).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі Уладзімір Лякін, сайт Беларускага саюзу маракоў

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хойніках Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Мараплаўцы Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча