Віктар Антонавіч Кавале́нка (, в. Сакаўшчына, цяпер , Мінская вобласць — 17 жніўня 2001, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. Доктар філалагічных навук (1978). Акадэмік НАН Беларусі (1994).
Біяграфія Вучыўся ў Лідскім педагагічным вучылішчы, якое закончыў у 1948 годзе. Затым скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). Доктар філалагічных навук (1978).
З 1958 года працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1982—1997 гадах — дырэктар.
Творчасць Аўтар кніг крытыкі і літаратуразнаўства «Пошукі і здзяйсненні» (1963), «Давер» (1967), «Прага духоўнасці» (1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Покліч жыцця» (1987) і інш., рамана «Падвышанае неба» (1975).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).
Літаратура
Спасылкі Віктар Антонавіч Каваленка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі