У ноч на 22 чэрвеня 2025 года ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы ЗША правялі ваенную аперацыю пад кодавай назвай «Паўночны молат» () супраць некалькіх ядзерных аб’ектаў у Іране. Сярод іх — завод па ўзбагачэнні ўрану Форда, ядзерны аб’ект у Нетэнзе і Ісфаханскі цэнтр ядзерных тэхналогій і даследаванняў. Гэтыя ядзерныя аб’екты з’яўляліся аднымі з найбольш значных цэнтраў па ўзбагачэнні ўрану ў Іране. У ходзе атакі было выкарыстана чатырнаццаць супрацьбункерных авіябомбаў GBU-57, дастаўленых стэлс-бамбардзіроўшчыкамі Northrop B-2 Spirit, а таксама 30 ракет «Тамагаўк», запушчаных з падводнай лодкі тыпу «Агаё»США нанесли удар по Ирану. Трамп заявил, что крупнейшие ядерные объекты уничтожены — BBC News Русская служба (былі задзейнічаны сем самалётаў B-2, якія даляцелі да Ірана з некалькімі дазапраўкамі ў паветры з авіябазы Уайтмен у ЗША, і адна падводная лодка, а таксама знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША, якія наносілі ўдары па аб’ектах СПА Ірана; з улікам самалётаў-запраўшчыкаў і разведвальных самалётаў у аперацыі было задзейнічана звыш 125 самалётаў). Падзея адбылася на фоне ізраільскай ваеннай аперацыі супраць Ірана, якая пачалася 13 чэрвеня, і ўдараў у адказ Ірана па Ізраілі. Паводле ацэнак амерыканскай разведкі, гэтыя ўдары не змаглі знішчыць іранскую ядзерную праграму, а толькі замарудзілі яе на пару месяцаў.
23 чэрвеня ў адказ Іран нанёс удар па амерыканскай ваеннай базе «Аль-Удэйд» у Катары, выпусціўшы 6 ракет і абвясціўшы аб пачатку аперацыі «Благаслаўленне Перамогі».
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 22 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2025 года Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023)