Бровар — колішняе прамысловае прадпрыемства, якое дзейнічала ў Карэлічах. Захаваўся гаспадарчы будынак, помнiк прамысловай архiтэктуры.
Гісторыя У інвентары мястэчка Карэлічы за 1886—1889 гг. маюцца звесткі аб бровары. Названы год будаўніцтва — 1858 г. У 1920-1930-я гады належыў графу Жалтоўскаму. На другім паверсе бровара жылі работнікі, на першым — знаходзілася стайня. Пасля Вялікай Айчыннай вайны і да канца 1980-х гадоў выкарыстоўваўся пад жылыя памяшканні.
Архітэктура Мураваны прамавугольны ў плане на высокім цокалі аднапавярховы будынак. Быў накрыты двухсхільным дахам. Цяпер дах і трохвугольныя франтоны на тарцовых фасадах страчаны. Цокаль мае бутавую муроўку, аддзелены ад сцяны паверха цягай. Вуглавыя лапаткі вымураваны з цэглы і патынкаваныя. На тарцовых і заходнім фасадах у цокалі маюцца дзвярныя і аконныя праёмы. Галоўны ўваход быў арачнага абрысу. Фасадныя сцены першага паверха патынкаваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі. Пад дахам праходзіць карніз. Дэкор адсутнічае.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Славутасці Карэлічаў Катэгорыя:Эканоміка Карэліцкага раёна Катэгорыя:1858 год у Беларусі