Аляксандар Віктар Багаткевіч (пол. Aleksander Wiktor Bohatkiewicz, 20 верасня 1795, Сліжова - 1833, Пятроўшчына (?) – бібліёграф і бібліятэказнаўцаЭнцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. - С. 325-326.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стст.: энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 351.Michał Brensztejn: Bohatkiewicz Aleksander. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan – Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 220–221..

Біяграфія Сын Міхала Багаткевіча і Марцыяны, народжанай Рудзінскай. Скончыў Пастаўскую павятовую школу (1813). Выпускнік факультэта літаратуры і гуманітарных навук Імператарскага Віленскага ўніверсітэта. Быў сябрам Адама Міцкевіча, членам таварыства філаматаў. Падтрымліваў перапіску з Іаахімам Лялевелем.

У 1820 абараніў магістарскую працу. Быў адным з найбольш здольных вучняў Готфрыда Эрнста Гродэка, які дапамагаў яму ў навуковай кар'еры. З мая 1821 стаў працаваць у бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта, 1 верасня 1823 стаў памочнікам бібліятэкараBrensztejn, Michał. Bibljoteka Uniwersytecka w Wilnie do roku 1832-go. Wilno, 1922. S. 64-65.. Пасля смерці Гродэка ў 1825 стаў неафіцыйным кіраўніком бібліятэкі і заставаўся ім да канца жыцця. Склаў каталог дублетаў Віленскай бібліятэкі, апісанні бібліятэк Яна Снядэцкага і Вінцэнта Герберскага, каталог нумізматычнай калекцыі Крамянецкага ліцэя.

У 1826-28 быў сакратаром факультэта літаратуры і мастацтва, 10 снежня 1828 атрымаў намінацыю на пасаду дацэнта.

Падрыхтаваў і з пачатку 1829 пачаў чытаць курс лекцый па агульнай бібліяграфіі, пад якой разумеў комплекс навук пра кнігу. Падкрэсліваў сувязь бібліяграфіі з гісторыяй літаратуры. Уступная частка курса ў 1829 г. была публікавана ў часопісе «Dziennik Wilenski» пад назвай «Аб усеагульнай бібліяграфіі», праз год выдадзена асобнай кнігай «Rzecz o bibliografii powszechney na otworzenie tego kursu w Cesarskim Uniwersytecie Wileńskim dn. 10 stycznia 1829 roku» (Вільня, 1830). Гэтыя публікацыі з’яўляюцца першымі тэарэтычнымі працамі бібліяграфазнаўства ў Літве і Беларусі і першымі вучэбнымі матэрыяламі па гэтай дысцыпліне.

Памёр у сваім маёнтку Пятроўшчына пад Паставамі, праяўляючы сімптомы псіхічнага захворвання пад канец жыцця.

Спасылкі

Крыніцы Катэгорыя:Постаці Паставаў Катэгорыя:Памерлі ў 1833 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1795 годзе Катэгорыя:Філаматы Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Бібліяграфія Катэгорыя:Бібліятэкары