Юзаф Канстанцін Багуслаўскі (пол. Józef Konstanty Bogusławski, 9 снежня 1754 - 14 сакавіка 1819, Вільня) - рэлігійны і грамадскі дзяяч, філосаф, калекцыянерБеларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 210.Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя : [у 3 т.]. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 277.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. - С. 326.C. Falkowski, Bogusławski Józef Konstanty, Polski Słownik Biograficzny, t. 2, Kraków, 1936. S. 208-209..

Прафесар Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага, член Адукацыйнай камісіі. Cкончыў курс навук у грамадскім вучылішчы ў Злачаве на Харкаўшчыне, уступіў у ордэн піяраў i быў выкладчыкам у ix школах у Міжрэччы на Валыні i ў Варшаве. 19 мая 1788 абараніў доктарскую працу па тэалогіі ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага. У кастрычніку 1789 пры падтрымцы біскупа Масальскага атрымаў там прафесуру і стаў выкладаць маральную тэалогію і гісторыю царквы, а з 1796 - таксама і дагматычную тэалогію. У 1799 быў абраны дэканам маральнага калегіюма. Перайшоў па дазволе папы ў свецкае духавенства, пасля гэтага - пробашч у Падбярэззі каля Вільні, канонік інфлянцкі. У 1803 з-за хваробы перайшоў на эмерытуру. Некалькі разоў да 1810 яго выбіралі дэканам факультэта маральных і палітычных навук. У 1805 праводзіў візітацыю школ віленскай навучальнай акругі. У гэтым жа годзе стаў капеланам пры ўніверсітэце. У 1808 як прадстаўнік універсітэта далучыўся да віленскага капітула.

Склаў зборнік біяграфій дзяржаўных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай (Zycia sławnych Polakow krotko zebrane, Варшава, 1788, 2-е выд., Вільня, 1814).

Сабраў больш за 200 партрэтаў для сваёй галерэі славутых палякаў, па яго замове мастакі капіявалі партрэты з карціннай галерэі Станіслава Аўгуста, а таксама з розных збораў у Кракаве, Львове, Познані, Гнезне, Гданьску, Вільні і Нясвіжу. Адрэстаўраваў для захоўвання галерэі дом капітула ў Вільні. Пасля смерці яго калекцыя была распрададзена з публічных таргоў. Большая частка калекцыі (71 партрэт) зараз захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

У 1785 годзе ўступіў у масонскую ложу ў Варшаве, у Вільні далучыўся да ложы "Руплівы ліцвін", дзе валодаў 3-й ступенню магістра.

Аўтар кнігі «Пра дасканалае заканадаўства» (O Doskonałym Prawodawctwie, Czyli o pożytkach wydoskonalonych edukacyi narodowey, 1786), дзе развіваў фізіякратычныя погляды пад уплывам прац Франсуа Кенэ. У дадзеным творы сцвярджаецца падзел свету на дзве часткі: 1) тое, што не надзелена розумам і воляй; функцыяніруе паводле створаных Богам натуральных законаў; 2) тое, што надзелена розумам і воляй; з’яўляецца зменлівым і можа адпавядаць ці не адпавядаць нязменным натуральным законам. Чалавек разглядаецца як дваістая істота: тое ў ім, што звязана з дзейнасцю цела, дэтэрмінавана законамі прыроды; тое, што зыходзіць ад розуму і волі, можа адпавядаць або не адпавядаць натуральным законам і змяняцца ў залежнасці ад заканадаўства, адукацыі, грамадскай думкі. Грамадска-палітычны лад у той ці іншай дзяржаве ацэньваўся ў залежнасці ад яго адпаведнасці натуральнаму праву. Палітычным ідэалам Багуслаўскага выступае асветная спадчынная канстытуцыйная манархія. Недасканаласць дзяржаўнай сістэмы звязваецца з нізкім інтэлектуальным узроўнем грамадства. У сувязі з гэтым праблема рэфармавання дзяржаўна-прававой сістэмы цесна злучаецца з неабходнасцю асветыБортнік, Ігар. Філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі. – Наваполацк: ПДУ, 2010. – С. 118.

Пахаваны на бернардзінскіх могілках у Вільні.

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары навук Катэгорыя:Дактары багаслоўя

Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Піяры