Лі́дская ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль у горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад філіяла «Лідскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга». Забяспечвае цеплавой і электрычнай энергіяй прамысловыя прадпрыемствы і жылы сектар горада.
Гісторыя Рашэнне аб будаўніцтве ЦЭЦ у Лідзе магутнасцю 10,2 МВт было прынята пастановай Савета народных камісараў СССР ад 9 сакавіка 1945 года.
25 снежня 1954 года адбыўся пробны пуск першага катлаагрэгата і турбагенератара. У 1955 годзе пушчаны другі кацёл і турбагенератар. У сакавіку 1957 года з уводам трэцяга турбагенератара завяршылася першая чарга рэканструкцыі, і электрычная магутнасць станцыі дасягнула праектных 10,2 МВт.
У наступныя гады праводзілася пашырэнне і мадэрнізацыя станцыі: 1964—1970 гг. — увод двух катлоў БКЗ-75-39. 1972—1977 гг. — перавод катлоў на спальванне мазуту. 1984—1988 гг. — увод двух водагрэйных катлоў КВГМ-100. 1995 г. — увод турбіны ПР-6-35/10/5. 2005 г. — увод турбіны Р-12-3,4/0,1. 2008 г. — увод газатурбіннай устаноўкі ГТЭ-25 з катлом-утылізатарам.
У 2024 годзе на 100-метровай дымавой трубе ЦЭЦ было нанесена выява Дзяржаўнага сцяга Беларусі вышынёй амаль 12 метраў.
Тэхнічныя характарыстыкі Устаноўленая электрычная магутнасць станцыі складае 43 МВт, цеплавая магутнасць кацельнага абсталявання — 353 Гкал/г.
Асноўнае абсталяванне ўключае: Катлы: Кацёл-утылізатар КГТ-35-3,9-440 (35 т/г); Паравы кацёл Е-35-3,9-440ГМ (35 т/г); 2 паравыя катлы БКЗ-75-3,9-440 (па 75 т/г); 2 водагрэйныя катлы КВГМ-100 (па 100 Гкал/г). Турбіны: Паравая турбіна ПР-6-35/10/5М (6 МВт); Паравая турбіна Р-12-3,4/0,1 (12 МВт); Газатурбінная ўстаноўка ГТЭ-25/НК-830Э (25 МВт).
Упраўленне рэжымамі працы абсталявання ажыццяўляецца з галоўнага шчыта кіравання.
Структура Лідская ЦЭЦ з'яўляецца асноўным падраздзяленнем філіяла «Лідскія цеплавыя сеткі», у які таксама ўваходзяць: Кацельня «Смаргонь»; Кацельня былога вопытнага завода «Нёман»; Раён цеплавых сетак (абслугоўвае 179 км трубаправодаў); Служба механізацыі і транспарту; Рамонтна-механічны ўчастак.
Крыніцы
Катэгорыя:Цеплавыя электрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Энергетыка Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Ліды Катэгорыя:Гроднаэнерга