Перэйра (Pereira) — горад на захадзе Калумбіі, заснаваны ў 1863 годзе. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Рысаральда.

Першае селішча іспанцаў з’явілася прыблізна ў 1540 годзе. Канкістадоры Хорхэ Рабледа і Дыега дэ Мендоса першапачаткова ўтварылі на месцы Перэйры горад Картага, які пазней — у 1691 годзе — «пераехаў» у іншае месца.

У 1816 годзе, пасля паражэння арміі Сімона Балівара, на месцы сучаснай Перэйры хаваліся браты Франсіска Перэйра Радрыгес і Мануэль Перэйра. У 1863 годзе святар Антоніа Рэміга Каньяртэ, які ўзначальваў караван у Картага, прыняў рашэнне заснаваць у гэтым месцы горад, які назваў у гонар Франсіска Перэйры. Насельніцтва

Катэгорыя:Гарады Калумбіі