Фатыма Гачай кызы Маўламлы́ (; , Баку, Азербайджан) — азербайджанская журналістка і палітычная зняволеная. Журналістыкай займаецца з 2020 года. У 2020—2021 гадах працавала рэпарцёркай у газеце Azadlıq, у 2022—2023 гадах — рэпарцёркай на Toplum TV, у 2024 годзе — на медыяплатформе JAMNews. З снежня 2024 года супрацоўнічае з Meydan TV як пазаштатная супрацоўніца.
Фатыма Маўламлы затрыманая паліцыяй 28 лютага 2025 года і ўзята пад следства як падазраваная па крымінальнай справе № 240200039, папярэдняе расследаванне па якой праводзіла Галоўнае ўпраўленне паліцыі Баку. Арыштавана 1 сакавіка 2025 года рашэннем Хатаінскага раённага суда. Фатыма Маўламлы і яшчэ дзевяць журналістаў, арыштаваных да яе, былі абвінавачаны паводле артыкула 206.3.2 Крымінальнага кодэкса Азербайджана (кантрабанда, здзейсненая групай асоб па папярэдняй змове).
Шэраг мясцовых і міжнародных праваабарончых арганізацый асудзілі арышт Фатымы Маўламлы, назвалі яго палітычна матываваным, і заклікалі ўлады Азербайджана неадкладна вызваліць яе.
Станам на май 2025 года яе трымаюць у Бакінскім следчым ізалятары Пенітэнцыярнай службы Міністэрства юстыцыі Азербайджана.
Гл. таксама Серыйныя арышты журналістаў у Азербайджане
Крыніцы
Катэгорыя:Журналісты Азербайджана