«Будпраектінвест» — будаўнічая і праектная арганізацыя ў Магілёве, заснаваная ў 1993 годзе. Аказвае поўны спектр паслуг у сферы будаўніцтва: ад перадпраектнай падрыхтоўкі і дызайну да непасрэднага ўзвядзення, рэканструкцыі і рамонту будынкаў. Зарэгістравана па адрасе вул. Якубоўскага, 20а.
Гісторыя і дзейнасць Прадпрыемства было заснавана ў 1993 годзе. З таго часу яно стала адной з дынамічна развіваючыхся кампаній на рынку будаўнічых паслуг Магілёва і Магілёўскай вобласці. У 2009 годзе кампанія атрымала сертыфікат адпаведнасці сістэме менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2009.
Асноўныя накірункі дзейнасці: Будаўніцтва, рэканструкцыя, рэстаўрацыя, мадэрнізацыя, капітальны і бягучы рамонт будынкаў. Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі і дызайн-праектаў. Арэнда будаўнічай тэхнікі і транспартныя паслугі. Дызайнерскія і мастацка-афарміцельскія работы.
Прадпрыемства мае ўласную вытворчую базу, склады, аўтапарк і кантрольна-вымяральную лабараторыю. Штат супрацоўнікаў налічвае больш за 170 чалавек.
Аб’екты Кампанія рэалізавала мноства праектаў грамадскага, жылога і адміністрацыйнага прызначэння, а таксама займалася рэканструкцыяй і стварэннем інтэр’ераў. Сярод знакавых аб’ектаў:
Грамадскія і адміністрацыйныя будынкі Адміністрацыйны будынак ААТ «Банк БелВЭБ» з паркінгам у Магілёве (архітэктар В. Свінарэнка). Шматфункцыянальны цэнтр AGSA на скрыжаванні праспекта Міру і вуліцы Грышына (арх. У. Ратомскі). Гандлёвы комплекс «Падземны горад» (арх. Э. Юшка, К. Быкоўская). Аддзяленні ААТ «АБ „Беларусбанк“» у Асіповічах, Шклове і аграгарадках вобласці. Будынак раённага суда ў Чэрыкаве (арх. А. Аленеў). Гандлёвы комплекс па вул. Чалюскінцаў у Магілёве (арх. У. Ратомскі).
Рэканструкцыя Рэканструкцыя чыгуначных вакзалаў у Магілёве, Бабруйску і Шклове. Аднаўленне помніка архітэктуры XIX стагоддзя ў Горках пад гісторыка-этнаграфічны музей. Рэканструкцыя будынка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка ў Магілёве (навуковы кіраўнік У. Ратомскі). Рэканструкцыя санаторыя-прафілакторыя «Дубравенка» (арх. У. Ратомскі). Рэканструкцыя пажарнага дэпо ў Магілёве.
Жыллёвае будаўніцтва Жылы комплекс «Паладыа» ў Магілёве (арх. У. Ратомскі). Шматкватэрныя дамы па вуліцах Лазарэнкі, Чэхава, Арлоўскага, Дзяржынскага ў Магілёве. Жылыя дамы ў горадзе Горкі (арх. У. Ратомскі). Жылы дом-комплекс «МАГІЛЁЎ-CITY» (арх. Э. Юшка).
Інтэр’еры Кампанія распрацоўвала дызайн інтэр’ераў для аддзяленняў банкаў («Белаграпрамбанк», «БПС-Банк», «Белінвестбанк»), крам («Камінтэрн», «Мілавіца»), кафэ і офісаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Будаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе Катэгорыя:Кампаніі Магілёва Катэгорыя:Вуліца Якубоўскага (Магілёў)