Цэнтральная вуліца — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Ёсць інфармацыя, што назва вуліцы звязана з яе ранейшым знаходжаннем у якасці цэнтральнай вуліцы Чырвонага УрочышчаЛегенды о Минске // LiveJournal. Ідзе ад скрыжавання з Сацыялістычнай вуліцай, перасякае Партызанскі праспект у раёне станцыі метро "Аўтазаводская" і завяршаецца тупіком ў раёне карпусоў дома 47 Радыяльнай вуліцы, паралельна якой яна ідзе. Забудова складаецца з невысокіх дамоў, узведзеных у 1940-60-х гг., а таксама дзіцячага саду, адміністратыўных будынкаў і будынкаў МУС РБЦэнтральная вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings. Славутасці Дом 6 — сталовая, будынак, узведзены ў 1935-1936 гг; Дом 7а — дзіцячы сад № 185; Дом 7б — Упраўленне дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па Мінску і Мінскай вобласці; Дом 11а — СШ № 85; Дом 25а — СШ № 5, будынак, узведзены ў 1948 гЦэнтральная вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings. Крыніцы

Спасылкі

Цэнтральная вуліца ў базе Геадзэн Цэнтральная вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)