Францішак Юзаф Масевіч (1670? — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў з незаможнага шляхецкага роду герба «Копач» (зменены). Сын Аляксандра Яна Масевіча.

Падстолі лідскі (1687—1691), падстароста лідскі (1695—1713). Пасол ад павятовага сейміку на канстытуцыйны Сейм 1696 года. Харунжы лідскі да 1714 года, затым маршалак лідскі, намінаваны 28 верасня 1714 года, быў на пасадзе да смерці 12 жніўня 1716 годаМаршалкі Лідскага павета.

Крыніцы

Літаратура Ewa Gąsior. Sejm konwokacyjny po śmierci Jana III Sobieskiego. — Warszawa 2017. — S. 85. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. I. Województwo Wileńskie XIV—XVIII wiek / pod red. A. Rachuby. — Warszawa 2004. — S. 694.

Катэгорыя:Маршалкі земскія лідскія Катэгорыя:Падстаросты лідскія Катэгорыя:Падстоліі лідскія Катэгорыя:Харунжыя лідскія Францішак Юзаф