Сіласасхо́вішча — збудаванне ў выглядзе траншэі або вежы для прыгатавання і захоўвання сіласу. Яно прызначана для аховы сіласнай масы ад доступу паветра, пранікнення вады і прамярзання.
Сіласасховішчы будуюцца звычайна на тэрыторыі жывёлагадоўчых або птушкагадоўчых ферм з найкарацейшымі адлегласцямі падачы сіласу для скормлівання.
Траншэйныя сіласасховішчы бываюць наземныя, паўзаглыбленыя і заглыбленыя. Сцены траншэй звычайна ўцяпляюць грунтам, днішчы робяць з нахілам для сцёку вадкасці. Аб’ём сіласасховішчаў складае 500—4000 м³.
Гл. таксама Сянажнае сховішча
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя збудаванні Катэгорыя:Жывёлагадоўля Катэгорыя:Кансервацыя прадуктаў