Стубла, Стубль, Стубло, таксама Стубла 1-яСтыр // — С. 354. — рака ва Украіне на Заходнім Палессі, у межах Валадымырэцкага, Дубровыцкага і Зарычнэнскага раёнаў Ровенскай вобласці. Верхні правы прыток Стыру (басейн Прыпяці).

Назва Паводле ўкраінскіх мовазнаўцаў, на Палессі апелятыў стубла (стубло) значыць «гразкае балота, дзе трасецца, хістаецца зямля», «балоціста-багністае месца, зарослае травой, чаротам».

Рэкі з ідэнтычнай назвай -- Стубла (прыток Гарыні), цячэ па Украіне, і Стубла (ніжні прыток Стыра), цалкам цячэ ў Беларусі.

Гісторыя У канцы 1830-х гадоў Стублай і Стырам у веснавое паўнаводдзе сплаўляўся на лодцы да Пінска Юзаф Ігнацы Крашэўскі, ён пакінуў маляўнічае апісанне тыповай асады пінскай шляхты Сернікі (цяпер сяло Сэрныкы ва Украіне) над гэтай ракой. Апісанне склала нарыс «Серніцкая асада» ў кнізе Крашэўскага «Успаміны Валыні, Палесся і Літвы».Kraszewski J.I. Wspomnienia Wołynia, Polesia i Litwy. Wilno, 1840.

Апісанне Даўжыня 64 км, плошча сцёку 722 км². Даліна невыразная, шырынёй да 3 км. Пойма двухбаковая, пераважна асушаная, шырынёй ад 0,3 да 2,5 км. Рэчышча ў прыродным стане звілістае і разгалінаванае; на значнай даўжыні выпрастана і цяпер гэта магістральны канал асушальнай сістэмы «Стубла». Шырыня каналу 20-24 м, глыбіня 1,2—1,7 м. Ухіл ракі 0,3 м/км. Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы лістапада, адтайвае ў сакавіку.

Пачынаецца на поўдзень ад сяла Полаўлі. Цячэ пераважна на паўночны ўсход, бліжэй да вусця паварочвае на паўночны захад. Упадае ў Стыр паміж сёлам Зарычнэ і Іванчыці.

Асноўныя прытокі: Марочна, Безіменка (справа), Бродніца (злева).

Крыніцы

Літаратура

Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К., 1989—1993. — 33 000 екз. — ISBN 5-88500-015-8.

Зарічненське управління водного господарства

Катэгорыя:Рэкі Ровенскай вобласці