Фацэцыя (ад , праз пол. facecja — жарт, досціп) — кароткае апавяданне ў пісьмовай або вуснай форме з гумарыстычным зместам (нярэдка з грубаватым ці эратычным), якое, як правіла, падсумоўваецца дасціпнай жартаўлівай фразай, у якой канцэнтруецца сэнс фацэцыі. Роднаснае польскае слова facet, якое ў сённяшняй папулярнай культуры азначае "хлопец", "мужчына", пачаткова азначала менавіта жартаўніка, дасціпнікаJerzy Bralczyk. Skąd pochodzi słowo "facet"? // Dziennik Polski, 15.06.2007.

Фацэцыі развіліся з вусна перадаваных анекдотаў, якія існавалі ўжо ў антычнасці і пранікалі ў пісьмовыя творы. Цыцэрон даў тэарэтычную аснову для фацэцый у сваім трактаце «De oratore», куды ён таксама ўключыў зборнік анекдотаў. У старажытнасці фацэцыі пісалі, сярод іншых, Валерый Максім (Factorum et dictorum memorabiliorum libri IX, I стагоддзе н. э.), Плутарх і Дыяген. Фацэцыі працягвалі ствараць таксама ў Сярэднявеччы, асабліва вядомай была лацінская «Кніжыца фацэцый пра караля Рудольфа» (лац.: Libellus de facetiis Rudolfi regis), якую ў 1360-х гадах напісаў канонік Страсбургскага кафедральнага сабора Альберт і якая змяшчала гістарычныя анекдоты пра Рудольфа I Габсбурга.

Але па-сапраўднаму жанр развіўся толькі ў эпоху Адраджэння. Фацэцыі стваралі, сярод іншых, Джавані Бакаччо, Джан Франчэска Брачаліні (Поджа) (1380–1459), які напісаў славуты зборнік «Вольныя фацэцыі» на лацінскай мове (1438—1452). Паслядоўнікамі Брачаліні былі Генрых Бебель, Эразм Ратэрдамскі і іншыя. Фацэцыі Брачаліні былі перакладзеныя на еўрапейскія народныя мовы. На італьянскай мове яны з'явіліся ў перакладах Ладавіка Даменічы і Л. Карбоне, на нямецкай — у перакладзе Й. Гаста, а на польскую мову іх у XVI стагоддзі перакладалі Барташ Папроцкі і Лукаш Гурніцкі. У гэты ж час у Рэчы Паспалітай з'явіліся і першыя арыгінальныя фацэцыі, карыстаўся папулярнасцю ананімны зборнік «Польскія фацэцыі». У XVII стагоддзі з'явіліся фацэцыі, якія ўключалі элементы сацыяльнай сатыры. Фацэцыі таксама перапісваліся ў зборніках Silva rerum.

У эпоху барока езуіты і іншыя прадстаўнікі лацінскага і ўніяцкага духавенства шырока выкарыстоўвалі фацэцыі ў сваіх пропаведзях, распаўсюджваючы гэтым іх сюжэты сярод мяшчанаў і сялянаў. У Беларусі, на Украіне асаблівай папулярнасцю карысталіся гісторыі пра дасціпнага чалавека, які падзяліў адну птушку паміж усімі членамі сям'і (або 3 ці 5, з карысцю для сябе), а таксама гісторыі пра падступных або ўпартых жонак. Славутым апавядальнікам вусных фацэцый уласнага сачынення лічыўся Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку".

Мінскі літаратар XIX Ежы Кабылінскі быў аўтарам рукапіснага зборніку жартаў “Тысяча фацэцый і аднаРадыё СВАБОДА / Неабжытая Спадчына. https://archive.svaboda.org/prahram/spad/ns1102.html. . Ягоны аднафамілец Адольф Кабылінскі з Цяшэўлі на Навагрудчыне, паводле сведчання Зыгмунта ГлогераZygmunt Gloger. Facecje // Encyklopedia Staropolska, памятаў бясконцую колькасць фацэцый, эпіграмаў, анекдотаў і жартаўлівых вершаў, прадыктаваў некаторыя з Глогеру, але сам не паддаўся ўгаворванню запісаць іх. Зборнікам фацэцый на сюжэты гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай можна лічыць кнігу сучаснага беларускага картографа і літаратара Льва Казлова "З дазволу караля і вялікага князя"Леў Казлоў. "З дазволу караля і вялікага князя". (першае выданне - Мінск, 1992 год).

Глядзіце таксама

гумарэска анекдот

Зноскі

Бібліяграфія

Teresa Michałowska Facecja. W: Słownik literatury staropolskiej. Teresa Michałowska (red.). Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 2002. ISBN 83-04-04621-0. Brak numerów stron w książce Słownik terminów literackich. Janusz Sławiński (red.). Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 2000. ISBN 83-01-13851-3. Brak numerów stron w książce Julian Krzyżanowski, Kazimiera Żukowska-Billip. Dawna facecja polska (XVI-XVIII w.) Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy. 1960. Катэгорыя:Апавяданні Катэгорыя:Літаратурныя жанры