Міхаіл Валер’евіч Шаўчэнка (; , Данецк, Украінская ССР, СССР) — беларускі педагог і журналіст. З 26 лістапада 2021 года — галоўны рэдактар газеты «Прыпяцкая праўда» (горад Нароўля, Беларусь)Кадровые назначения // Прыпяцкая праўда. — 2021, 3 снежня. — №48. — С. 2..

Біяграфія Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Данецку (Украінская ССР, СССР). У 2011 годзе скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (атрымаў спецыяльнасць лінгвіста, выкладчыка беларускай і рускай моў), у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Спачатку працаваў настаўнікам у сярэднй школе №3 горада Нароўлі; галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нараўлянскага раённага выканкама; намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Нараўлянскага раённага выканкама. Пазней працаваў метадыстам нараўлянскага раённага дома культуры. 24 лістапада 2021 года загадам старшыні Нараўлянскага раённага выканкама Сяргея Віктаравіча Дылюка Міхаіл Шаўчэнка быў прызначаны на пасаду галоўнага рэдактара газеты «Прыпяцкая праўда» з 26 лістапада 2021 года.

24-25 красавіка 2024 г. у Мінску адбыўся VII Усебеларускі народны сход, на якім прысутнічаў галоўны рэдактар газеты «Прыпяцкая праўда» Міхаіл Валерыевіч Шаўчэнка як запрошаны госць ад Нараўлянскага раёна.

Крыніцы Кадровые назначения // Прыпяцкая праўда. — 2021, 3 снежня. — №48. — С. 2.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Данецку Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Постаці Нароўлі Катэгорыя:Педагогі Беларусі