Буфана́да ( — «блазнаванне») — від тэатральнага паказу і прыём акцёрскага выканання, заснаваныя на рэзкім, камедыйным перабольшанні пераважна вонкавай характарнасці.
Асабліва пашырана ў цырку (гл. клаунада).
Узнікла ў народным тэатры (мім, скамарохі, італьянская камедыя дэль артэ), выкарыстоўвалася ў батлейцы.
На выкарыстанне прыёмаў буфанады разлічаны і некаторыя творы Мальера, К. Гальдоні, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, Я. Купалы, У. Маякоўскага і іншых.
Элементы буфанады выкарыстоўвалі пры стварэнні камедыйных вобразаў беларускія акцёры А. Ільінскі, Г. Глебаў, П. Малчанаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Тэатральная тэрміналогія Катэгорыя:Камедыя Катэгорыя:Цыркавыя тэрміны