Аліцкая экано́мія — дзяржаўнае зямельнае ўладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім. Знаходзілася ў заходняй частцы Троцкага павета. Цэнтр — мястэчка Аліта.
Утворана 28 студзеня 1588 года каралём, зацверджана ў 1589 годзе соймам. У канцы XVIII стагоддзя эканомія была падзелена на Аліцкую, Бортніцкую і Шчэбраўскую губерні; складалася з 15 трактаў, дзе было 169 вёсак і 3 мястэчкі (больш за 3 тыс. дамоў).
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе большая частка эканоміі адышла Прусіі, рэшта — Расійскай імперыі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Эканоміі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:1588 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1588 годзе Катэгорыя:Аліта