Google Gemini (раней Bard) — гэта чат-бот і віртуальны асістэнт з генератыўным штучным інтэлектам, распрацаваны кампаніяй Google. Станам на 2026 год выкарыстоўвае аднайменную вялікую моўную мадэль (), раней быў заснаваны на мадэлях LaMDA і PaLM2.
Gemini быў навучаны на розных тыпах даных, што дазваляе яму апрацоўваць і генераваць не толькі тэкст, але і камп'ютарны код, выявы, аўдыя і відэа. Тэхналогія існуе ў розных варыянтах: версіі Pro і Ultra патрабуюць вялікіх вылічальных магутнасцяў для складаных разважанняў, версія Flash больш эканамічная з паменшанай магутнасцю, Nano прапануецца як варыянт для простых заданняў на персанальных прыладах.
Упершыню чат-бот ад Google быў анансаваны 6 снежня 2023 года пад назвай Bard. У лютым 2024 года Bard быў перайменаваны ў Gemini.
Першыя версіі чат-бота атрымалі як станоўчыя водгукі, так і публічную крытыку. Каментатары адзначалі яго канкурэнтаздольнасць у параўнанні з GPT-4 і GPT-5 ад OpenAI пры стварэнні кода і пошуку даных. У той жа час чат-бот крытыкавалі за ненадзейнасць яго адказаў, гістарычныя недакладнасці і перадузятасць да пэўных расавых груп. Абнаўленні, выпушчаныя на працягу 2025 года, былі сканцэнтраваны на зніжэнні галюцынацый, паляпшэнні хуткасці адказаў і стварэнні агентаў для аўтаномных даследаванняў і распрацоўкі праграмнага забеспячэння.
Крыніцы
Катэгорыя:Чат-боты Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:Google