Орэ () — шведскі гарналыжны курорт у лене Емтланд, населены пункт у аднайменнай камуне.
Заснаваны больш за 1000 гадоў таму ў мясцовасці, дзе знаходзіліся селішчы вікінгаў і паселішчы, у якіх жылі саамы. У XIII і XIV стагоддзях у наваколлях Орэ былі медныя рудні. Турызм пачаў развівацца тут з канца ХІХ стагоддзя.
У Орэ тройчы праводзіліся чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце — у 1954, 2007 і 2019 гадах.
Насельніцтва
Катэгорыя:Населеныя пункты Швецыі Катэгорыя:Гарналыжныя курорты