Васіль Конанавіч Аўдзюшын (; снежань 1901, Кромы, Арлоўская губерня, Расійская імперыя — 1972, Арол, Арлоўская вобласць, РСФСР, СССР) — удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі (1917—1922), савецкі партыйны дзеяч, журналіст, рэдактар газет. Падпалкоўнік Чырвонай Арміі СССР. Паходжанне і сям’я Нарадзіўся ў снежні 1901 года ў горадзе Кромы Арлоўскай губерні Расійскай імперыі ў сям'і Конана Васілевіча Аўдзюшына і яго жонкі Пелагеі ЯкаўлеўныАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин / В. Агошков // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Сям'я належала да мяшчанскага саслоўяАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Быў хрышчаны ў праваслаўе ў Кромах у Свята-Мікольскай праваслаўнай царквеАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Па нацыянальнасці — рускіВасилий Кононович Авдюшин (1) // podvignaroda.ruВасилий Кононович Авдюшин (2) // podvignaroda.ruВасилий Кононович Авдюшин (3) // podvignaroda.ru. Быў старэйшым дзіцём у сям'і, меў сястру Глафіру (нар. у 1911 г.), брата Івана (нар. у 1913 г.) і інш.Агошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6. Пазней ва ўласнаручна напісаных аўтабіяграфіях, занесеных у асабістыя справы па ўліку кадраў, Васіль Аўдзюшын указваў, што нарадзіўся ў сям'і рабочага-шаўца (абутніка)Агошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6..

У Васіля Аўдзюшына ад жонкі Юліі Васілеўны (01.12.1922—28.07.2002) нарадзілася дачка Нэлі Васілеўна Аўдзюшына (у замустве — Мамонава) і сынАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Пляменнікам Васілія Аўдзюшына з'яўляецца Васіль Васілевіч Яфімаў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кромскага раёна Арлоўскай вобласці Расійскай ФедэрацыіАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 1..

Адукацыя і працоўная дзейнасць У 1910—1914 гадах вучыўся і скончыў Кромскае гарадское вучылішча, пасля чаго адзін год займаўся ў вышэйшым пачатковым вучылішчыАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Паводле звестак з аўтабіяграфіі, з 1915 па 1919 год працаваў у купца Краюшкіна пастухом, вучнем у казённай шавецкай майстэрніАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6..

З 1919 па 1924 год ваяваў у шэрагах Чырвонай Арміі савецкай Расіі — у складзе Паўднёва-Заходняга, Заходняга, Паўднёвага франтоў і ў Сярэдняй Азіі. Быў чырвонаармейцем і памочнікам камандзіра ўзвода 9-й стралковай, 11-й кавалерыйскай, 4-й Туркестанскай і 7-й Самарскай кавалерыйскіх дывізійАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6..

Пазней у 1920-я гады працаваў памочнікам прэсоўшчыка на заводзе імя Камінтэрна ў горадзе Барысаве (БССР) Агошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6., дзе быў прыняты ў 1926 годзе УКП(б)Василий Кононович Авдюшин (1) // podvignaroda.ruВасилий Кононович Авдюшин (2) // podvignaroda.ruВасилий Кононович Авдюшин (3) // podvignaroda.ru. Здольнага маладога рабочага Васіля Аўдзюшына прыкмецілі і прапанавалі стаць у верасні 1928 года слухачом Усебеларускай партыйнай школы ў ГомеліЗвязда : [газета]. — [месца друку : Мінск (БССР)]. — 1928. — № 208. — С. 4., якую скончыў у 1930 годзеАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Пасля гэтага з 1930 года пачаў працаваць ў газетах на розных журналісцкіх пасадахАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6..

У мястэчку Беразіне з 7 лістапада 1932 годзе быў адказным рэдактарам раённай газеты «Сцяг Леніна» (на беларускай мове) і паралельна рэдактарам бярэзінскай раённай газеты «За сацыялістычную жывёлагадоўлю» (на беларускай мове)Летапіс друку БССР. — 1932 — №12. — 380 с. — С. 285, 294.. Затым у 1934 годзе быў адказным рэдактарам раённай газеты «За калектывізацыю» (на беларускай мове) у мястэчку НароўліЗа калектывізацыю: [газета]. — [месца друку : Нароўля (БССР)]. — 1934. — № 5., а ў 1935—1938 г. — рэдактарам газеты «Шлях сацыялізма» (на беларускай мове) — у мястэчку Камарыне (БССР)Бальшавіцкі друк. — 1935. — №22, С. 20.Бальшавік. — 1937. — №9. — С. 18.Агошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6..

У 1938 г. Аўдзюшына вылучаюць на пасаду намесніка адказнага рэдактара беларускай рэспубліканскай газеты «Советская Белоруссия», таму ён пераязджае ў МінскАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. У 1940 г. становіцца работнікам ЦК Кампартыі Беларусі і размяшчаў свае артыкулы ў газеце «Звязда», якія друкаваліся на беларускай мовеЗвязда : [газета]. — [месца друку : Мінск (БССР)]. — 29 кастрычніка 1940. — № 252. — С. 2.. У Мінску 6-7 сакавіка 1940 г. прымаў удзел у 6 мінскай гарадской партыйнай канферэнцыі на чале з Панцеляймонам Панамарэнкам і быў выбраны ў склад членаў рэвізійнай камісіі той канферэнцыіЗвязда : [газета]. — [месца друку : Мінск (БССР)]. — 8 сакавіка 1940. — № 55. — С. 2.

З пачаткам нападу Германіі на СССР, 22 чэрвеня 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію СССР — ваенкаматам Сталінскага раёна горада Мінска (БССР) і з чэрвеня 1941 года і да 1946 года працаваў у франтавой газеце 60-й арміі «Армейская правда»: спачатку намеснікам рэдактара, а затым адказным рэдактарамАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. 60-ая армія СССР уваходзіла ў склад Цэнтральнага, Варонежскага, 1-га і 4-га Украінскага франтоў Чырвонай Арміі СССР. Прайшоў Украіну, Польшчу, Германію, ЧэхаславакіюАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Пасля 1946 года дэмабілізаваўся ў запас у ваенным званні падпалкоўніка.

3 студзеня 1947 па студзень 1958 года — рэдактар арлоўскай абласной газеты «Орловская правда» (горад Арол)Агошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.. Быў адным з нямногіх рэдактараў, каму давялося ўзначальваць галоўны друкаваны орган Арлоўскай вобласці на працягу 11 гадоўАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6..

Пасля гэтага больш за год Васіль Аўдзюшын знаходзіўся на пенсіі, але пасля з мая 1959 да ліпеня 1964 года працаваў загадчыкам курсаў перападрыхтоўкі партыйна-савецкіх работнікаў пры Арлоўскім абласным камітэце КПССАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6., пасля чаго пайшоў на пенсію канчаткова.

Узнагароды За час Вялікай Айчыннай вайны атрымаў узнагародыАгошков, В. Редактор Василий Авдюшин // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 6.Василий Кононович Авдюшин (1) // podvignaroda.ruВасилий Кононович Авдюшин (2) // podvignaroda.ruВасилий Кононович Авдюшин (3) // podvignaroda.ru: ордэн Чырвонай Зоркі –1 жніўня 1943 года; ордэн Чырвонага Сцяга – 22 снежня 1944 года; ордэн Айчыннай вайны II ступені – 2 ліпеня 1945 года; медаль «За абарону Масквы»; медаль «За перамогу над Германіяй». Смерць і памяць Памёр у 1972 годзе і пахаваны ў горадзе Арол на Наўгорскіх могілкахПоисковики восстановили памятник ветерану.

У 2016 годзе дачка Васіля Аўдзюшына пенсіянерка Нэлі Мамонава знайшла надмагільны помнік бацьку паваленым і паламаным на могілках, фатакартка адсутнічалаПоисковики восстановили памятник ветерану. З 2016 года Мамонава звярталася ў розныя арганізацыі з просьбай аднавіць помнік бацьку, бо яе ўласных сродкаў не хапала аднавіць надмагільны помнік, на што патрабавалася каля 50 тысяч расійскіх рублёўПоисковики восстановили памятник ветерануМазалов, А. «Одна не справляюсь…». Дочь бывшего главного редактора «Орловской правды» Василия Авдюшина обратилась в газету с просьбой о помощи // Орловская правда. — 8 июля 2016. — № 74. — С. 4.. На просьбу адгукнуўся пошукавы атрад «Апошні рубеж» Арлоўскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і ў верасні 2018 года дапамог у аднаўленні помніка Васілю АўдзюшынуПоисковики восстановили памятник ветерану.

Ацэнкі дзейнасці Нэлі Васілеўна Мамонава, дачка Васілія Аўдзюшына: «Я ганаруся сваім бацькам. І лічу, што моладзі, якая цяпер вучыцца, працуе, трэба раўняцца на такіх людзей»Поисковики восстановили памятник ветерану.

А.А. Лапонаў, журналіст-ветэран газеты «Орловская правда», удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: «Аўдзюшын быў пасрэдным кіраўніком, для яго галоўнае, каб ЦК партыі згадваўся ў перадавым артыкуле на першай паласе, а Савет міністраў — у артыкуле на другой паласе. Пісаў нічым не прыкметныя перадавыя артыкулы. Выканаўца волі абкама, пры выпадку гатовы быў перавесці стрэлкі вінаватага на іншага журналіста»Кондратенко, А. Борьба фронтовиков за правду в «Правде». Бесцветные конъюнктурные статьи, наводящие парадный глянец — такой нам представляется журналистика сталинской эпохи // Орловская правда. — 13 апреля 2012. — № 52. — С. 4..

Рэдакцыя газеты «Орловская правда» у 2016 годзе адзначыла: «Васіль Конановіч Аўдзюшын быў добрым чалавекам, адказным, дасведчаным рэдактарам «Арлоўскай праўды». Ён быў бездакорным аўтарытэтам для ўсіх супрацоўнікаў вядучай абласной газеты. Патрабаваў ад сваіх журналістаў не фармальна, а зацікаўлена, не эканомячы душэўныя сілы, адлюстроўваць праўду жыцця, пісаць гісторыю сучаснасці»Мазалов, А. «Одна не справляюсь…». Дочь бывшего главного редактора «Орловской правды» Василия Авдюшина обратилась в газету с просьбой о помощи // Орловская правда. — 8 июля 2016. — № 74. — С. 4..

Крыніцы Агошков, В. Редактор Василий Авдюшин / В. Агошков // Орловская правда. — 9 сентября 2006. — № 151. — С. 1, 6. Кондратенко, А. Борьба фронтовиков за правду в «Правде». Бесцветные конъюнктурные статьи, наводящие парадный глянец — такой нам представляется журналистика сталинской эпохи / А. Кондратенко // Орловская правда. — 13 апреля 2012. — № 52. — С. 4. Мазалов, А. «Одна не справляюсь…». Дочь бывшего главного редактора «Орловской правды» Василия Авдюшина обратилась в газету с просьбой о помощи / А. Мазалов // Орловская правда. — 8 июля 2016. — № 74. — С. 4.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кромах Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия» Катэгорыя:Памерлі ў Арле Катэгорыя:Пахаваныя ў Арле