Кула́к (множны лік — кулакі́, зборнае — кула́цтва; множны лік — , зборнае — ; ) — абазначэнне ў Расіійскай імперыі і ў СССР заможных сялян, якія выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых і займаліся сельскім ліхвярствам. Мае адмоўнае значэнне. У Савецкім Саюзе вызначэнне кулака звычайна залежала ад палітычнай кан’юнктуры і магло абазначаць як заможнага селяніна, так і ўвогуле праціўніка бальшавіцкай улады або калектывізацыі. У канцы 1920-х — 1930-я гады ў межах калектывізацыі ў СССР было праведзена раскулачванне: прымусовае адбіранне ўласнасці ў заможных сялян, якое часта суправаджалася рэпрэсіямі — ад расстрэлу да ссылкі ў аддаленыя раёны дзяржавы. Рэпрэсіі супраць кулакоў на далучаных землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, а таксама на тэрыторыі акупаваных краін Балтыі адбываліся таксама ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў.
Паходжанне слова У беларускую мову слова трапіла з рускай мовы за часамі Расійскай імперыі, дзе яно выкарыстоўвалася як тэрмін для абазначэння адпаведных асоб.
Расійскае слова «кулатчики» згадваецца ў XVII стагоддзі ў грамаце маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. У расійскіх слоўніках XIX стагоддзя слова «кулак» («кулачество») мела выключна негатыўны сэнс.
Стаўленне да кулакоў у дарэвалюцыйны перыяд Дарэвалюцыйныя расійскія аўтары розных поглядаў (як апазіцыянеры, так і вышэйшыя царскія чыноўнікі) ставіліся да кулакоў негатыўна, разглядаючы іх як сельскіх ліхвяроў, якія нажыліся на аднавяскоўцах пасля скасавання прыгоннага права.
Вядомы дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, суддзя Анатоль Коні ставіў кулакоў у адзін шэраг з эксплуататарамі, барышнікамі, скупшчыкамі, якія не прывязаны да зямлі-карміцелькі працай або асабістымі ўспамінамі, а толькі як драпежнікі цягнуць нажыву, высякаючы лясы, знясільваючы землі, абіраючы людзей. Падобнае меркаванне выказвае магілёўскі шляхціц Іван (Мечаслаў) Кашко, які праслужыў больш за 9 гадоў земскім начальнікам у Наўгародскай губерні. У 1899 годзе ён канстатаваў, што сялянская рэформа прывяла да дамінавання ў вёсцы кулака, які захапіў у свае рукі ўсю сялянскую гаспадарку, пасунуўшы ўсякую маральКошко И. Ф. Мелкий народный кредит как могучее средство борьбы с обеднением нашего крестьянина // Кошко И. Ф. Воспоминания губернатора. Пермь (1911—1914) / Сост. Н. Г. Павловский. — Екатеринбург: Демидовский институт, 2007. — С. 317—318..
Кашко адзначаў, што «працвітанне кулацтва і пастаяннае збядненне сялян — з’ява ў Расіі паўсюдная»Кошко И. Ф. Мелкий народный кредит как могучее средство борьбы с обеднением нашего крестьянина // Кошко И. Ф. Воспоминания губернатора. Пермь (1911—1914) / Сост. Н. Г. Павловский. — Екатеринбург: Демидовский институт, 2007. — С. 321.. Кашко адзначаў, што сялянская рэформа прывяла да фактычнага спынення дзейнасці дзяржаўных сялянскіх банкаў, якія крэдытавалі дзяржаўных і удзельных сялянКошко И. Ф. Мелкий народный кредит как могучее средство борьбы с обеднением нашего крестьянина // Кошко И. Ф. Воспоминания губернатора. Пермь (1911—1914) / Сост. Н. Г. Павловский. — Екатеринбург: Демидовский институт, 2007. — С. 323—324.. Паводле слоў Кашко, да 1870-х гадоў «сялянскія ашчаджэнні або былі пражыты, або жа абарачаліся ў кулацкіх прадпрыемствах»Кошко И. Ф. Мелкий народный кредит как могучее средство борьбы с обеднением нашего крестьянина // Кошко И. Ф. Воспоминания губернатора. Пермь (1911—1914) / Сост. Н. Г. Павловский. — Екатеринбург: Демидовский институт, 2007. — С. 326..
Кашко адзначаў «казачны рост багаццяў вясковых кулакоў, усе аперацыі якіх заснаваны на адкрыцці крэдыту найбяднейшым сябрам сельскіх грамад»Кошко И. Ф. Мелкий народный кредит как могучее средство борьбы с обеднением нашего крестьянина // Кошко И. Ф. Воспоминания губернатора. Пермь (1911—1914) / Сост. Н. Г. Павловский. — Екатеринбург: Демидовский институт, 2007. — С. 325.. Кашко таксама пісаў, што кулак можа разарыцца толькі ў двух выпадках: калі пачне займацца сваёй дзейнасцю ў гарадах і ў выпадку стыхійных бедстваў. Паводле ацэнкі Кашко, кулакі эксплуатавалі каля паловы 90-мільённага сялянскага насельніцтва Расійскай імперыі, атрымліваючы ад сялян штогод каля 500 мільёнаў рублёўКошко И. Ф. Мелкий народный кредит как могучее средство борьбы с обеднением нашего крестьянина // Кошко И. Ф. Воспоминания губернатора. Пермь (1911—1914) / Сост. Н. Г. Павловский. — Екатеринбург: Демидовский институт, 2007. — С. 322..
Народнік Аляксандр Энгельгардт у 1870-х гадах даваў ацэнку кулакам як вельмі прагным персонамЭнгельгардт А. М. Письма из деревни. 1872—1887 гг. — , 1987. — С. 521—522..
Буйны эканаміст-статыстык канца XIX — пачатку XX стагоддзяў Уладзімір Постнікаў падзяляў кулацтва і заможнае сялянства, у прыватнасці, заяўляючы ў сваіх працах пра тое, што хоць заможны селянін «карыстаецца ў значнай ступені наёмнымі работнікамі» і ў яго дзейнасці існуе шэраг «элементаў эксплуатацыі», «ніякіх кулацкіх рыс у ім няма». У сваёй кнізе 1891 года ён таксама выкарыстоўвае слова «багатыр» (богатырь) у якасці сіноніма «кулака»Постников В. Е. Южно-русское крестьянство. 1891..
Раман Гвоздзеў (Цымерман) у сваёй манаграфіі «Кулацтва-ліхвярства і яго грамадска-эканамічнае значэнне» («Кулачество-ростовщичество и его общественно-экономическое значение») яшчэ ў 1899 годзе піша пра блізкасць паняццяў добрага ўласніка і спраўнага гаспадара і селяніна-кулака, заяўляючы пра тое, што «вельмі цяжка размежаваць сферу кулацка-ліхвярскіх аперацый ад прадпрыемстваў чыста гаспадарчага характару», «кулак — законнае дзіця працэсу першапачатковага накаплення»Гвоздев Р. Кулачество — ростовщичество и его общественно-экономическое значение. — , 1899..
Негатыўнае стаўленне да кулацтва выказвалі таксама расійскія вышэйшыя чыноўнікі.
Аляксей Сяргеевіч Ярмолаў, які быў у 1883—1892 гадах дырэктарам неакладных збораў Міністэрства фінансаў, а ў 1892 годзе прызначаны таварышам міністра фінансаў, пісаў у сваёй кнізе 1892 года (прысвечанай голаду 1891—1892 гадоў) пра страшную язву айчыннага сельскага жыцця, якая разбэшчвае яго і забірае народны дабрабыт, — кулацтва і ліхвярстваЕрмолов А. С. Неурожай и народное бедствие . — : Тип. В. Киршбаума, 1892. — 270 с..
Пётр Сталыпін у сваёй справаздачы за 1904 год паведамляў пра негатыўную ролю кулакоў у сялянскай абшчынеП. А. Столыпин. Всеподданнейший отчёт саратовского губернатора за 1904 год .:
Натуральнай процівагай абшчыннаму пачатку ёсць аднаасобная ўласнасць. Яна ж служыць залогам парадку, бо дробны ўласнік ёсць той ячэйкай, на якой грунтуецца ўстойлівы парадак у дзяржаве. У цяперашні час больш моцны селянін ператвараецца звычайна ў кулака, эксплуататара сваіх супольнікаў, паводле вобразнага выразу — міраеда. Вось адзінае амаль выйсце селяніну з беднасці і цемры, добрая, паводле вясковых поглядаў, мужыцкая кар’ера. Калі б даць іншае выйсце энергіі, ініцыятыве лепшых сіл вёскі, калі б даць магчымасць працавітаму земляробу атрымаць спачатку часова, у выглядзе выпрабавання, а потым замацаваць за ім асобны зямельны ўчастак, выразаны з дзяржаўных земляў, або з зямельнага фонду Сялянскага банка, прычым забяспечана была б вада і іншыя надзённыя ўмовы культурнага землекарыстання, то побач з абшчынай, дзе яна жыццяздольная, з’явіўся б самастойны заможны пасяленец, устойлівы прадстаўнік зямлі…
Кулацтва ў савецкай тэрміналогіі 1920—1930-х гадоў
У афіцыйных і публіцыстычных савецкіх тэкстах сялянскае насельніцтва СССР падзялялася на тры асноўныя катэгорыі:
кулакі — заможныя сяляне, якія выкарыстоўваюць наёмную працу, сельская буржуазія, спекулянты. Савецкія даследчыкі адносяць да прыкмет кулацтва «эксплуатацыю наёмнай працы, утрыманне гандлёва-прамысловых устаноў, ліхвярства»Великая Октябрьская социалистическая революция: Энциклопедия. — 3-е изд., доп. — , 1987. — С. 262; Краткий политический словарь. 2-е изд., доп. — , 1980. — С. 207; Трапезников С. П. Ленинизм и аграрно-крестьянский вопрос: В 2 т. — , 1967. — Т. 2: Исторический опыт КПСС в осуществлении ленинского кооперативного плана. — С. 174.. У той жа час ёсць сцвярджэнне, што «яснага разумення таго, што хаваецца за гэтым папулярным выразам „кулацтва“, няма зусім»Смирнов А. П. Наши основные задачи по поднятию и организации крестьянского хозяйства. — , 1925. — С. 22; Першин А. Два основных источника расслоения крестьянства // Жизнь Сибири. — 1925. — № 3(31). — С. 3.;
вясковая бедната, найперш наёмныя работнікі (батракі);
сераднякі — сяляне, якія займалі сярэдняе эканамічнае становішча паміж беднатой і кулацтвам.
У той жа час існуе мноства супярэчнасцей і неадназначнасцей у размяжоўванні тэрмінаў «серадняк» і «кулак», якія сустракаюцца ў працах Леніна, што вызначылі ідэалогію савецкай улады на многія гады, сам ход палітыкі раскулачвання. Ленін указваў на пэўную прыкмету кулацтва — эксплуатацыю працы, размяжоўваючы яго з серадняком: серадняк ні ў якой меры не эксплуатуе чужую працу, а працуе сам, пры гэтым і сам не падвяргаецца эксплуатацыіЛенин В. И. Полн. собр. соч. — Т. 38..
У перыяд НЭПа Сталін і яго праціўнікі па-рознаму ставіліся да ролі кулакоў у сельскай гаспадарцы. У 1923—1928 гадах савецкая ўлада, паводле слоў Льва Троцкага, праводзіла «курс на кулака»Валентинов Н. В. Наследники Ленина / Ред.-сост. Ю. Г. Фельштинский. — : Терра, 1991. — 240 с.Троцкий Л. Д. «Материалы о революции. Преданная революция. Что такое СССР и куда он идёт»..
Народны камісар земляробства РСФСР Аляксандр Смірноў у 1925 годзе ў артыкуле ў «Праўдзе» адрозніваў два тыпы гаспадаркі: чыста ліхвярскі і моцную працоўную гаспадарку ў вытворчым значэнніПрудникова Е. Кулачество как класс ..
Аляксей Рыкаў — кіраўнік урада, пазней названы «схаваным агентам Троцкага» і абаронцам-хадайнікам кулацтва — на XIV канферэнцыі адзначаў, што развіццё індывідуальных гаспадарак сялянства ёсць найважнейшай задачай партыі, у кулацкіх гаспадарках павялічваецца тэмп накаплення, хутчэй расце агульнанацыянальны даход, павялічваюцца магчымасці падтрымкі маламаёмасных бядняцкіх гаспадарак, памяншэння залішняга насельніцтва, якое не знаходзіць сабе працы. Ён лічыў небяспечным развіццё буржуазных адносін у вёсцы пры ўмелым выкарыстанні сродкаў, што адкладаюцца ў пласце новай буржуазіі, што павялічваеццаГазета «Правда» от 30 апреля 1925 г., 3 мая 1925 г..
17 красавіка 1925 года на губернскай канферэнцыі пра неабходнасць падтрымкі заможнага сялянства і кулацтва заявіў Мікалай Бухарын, бо дробная буржуазія можа быць пастаўлена ў межы сумеснай працы ў сацыялістычным будаўніцтве. Пры гэтым варта зняць абмежаванні, якія тармозяць рост заможнай (кулацкай) гаспадаркі:
Сялянам, усім сялянам, трэба сказаць: абагачайцеся, развівайце сваю гаспадарку і не турбуйцеся, што вас прыціснуць.
Міхаіл Калінін у сваім артыкуле ў газеце «Известия» ад 22 сакавіка 1925 года расцэньваў кулацтва як групу, што знікае, як прывід дарэвалюцыйнай Расіі, не тып нават, а «адзінкі, якія ўжо выміраюць».
Леў Троцкі звязваў слова «кулак» з адносінамі ранейшага напаўпрыгонніцкага ладу, пры тым што ў вёсцы пачалося фарміраванне ўласніка новага тыпу, якога «значна больш правільна назваць фермерам капіталістычнага тыпуТроцкий Л. О наших задачах. Доклад на общегородском собрании парторганизации в г. Запорожье. 1 сентября 1925 г. — —, 1926. — С. 4.». Мікалай Бухарын, у сваю чаргу, нават лічыў гэты тэрмін састарэлым, з’явай часоў камбедаў: «Тэрмін кулак нагадвае ў вёсцы часы раскулачкі, часы камбедаў; тармозіць рост багацця, заможнасці сялянства»Анцелович Н. Рабоче-крестьянский союз и батрачество (к постановке вопроса) // На аграрном фронте. — 1925. — № 5—6. — С. 84..
Пры гэтым бальшавіцкай уладай кулак быў абкладзены павышаным падаткам, патрабаваннем продажу збожжа дзяржаве паводле цвёрдых цэн, абмежаваны ў землекарыстанні, у памеры гаспадаркі, але палітыка ліквідацыі кулацтва яшчэ не пачаласяКраткий курс истории ВКП(б) (1938 год) // Репринтное воспроизведение стабильного издания 30—40-х годов. — : Писатель, 1997.. Аднак ужо ў 1928 годзе курс на падтрымку заможнага селяніна быў згорнуты, саступіўшы дарогу курсу на ліквідацыю кулацтва як класа.