Тухала () — вёска ў воласці Козэ павета Хар'юмаа, Эстонія. Тухала размешчана ў паўднёвай частцы павета Хар’юмаа, у ніжнім цячэнні аднайменнай ракі. Вёска і яе ваколіцы маюць шмат карставых варонак, галоўнай славутасцю з’яўляецца «Калодзеж ведзьмы», з якога падчас высокіх разводдзяў на паверхню выліваецца вада. Частка тэрыторыі вёскі знаходзіцца на землях запаведнікаў Таміку і Кямбла.
Клімат умераны. Насельніцтва
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі