Слайс жыцця або слайс-оф-лайф () у сэнсе паўсядзённасць — адносна новае паняцце, жанр сучаснай творчасці (літаратуры, кінематографа, тэатра і іншага), які натуралістычна апісвае рэальнае жыццё персанажаў.

Сучаснае выкарыстанне Заходняе паняцце «slice of life» (зрэз жыцця) — калька з англійскай мовы. У 1950-я гады яго была сінонімам так званага «кухоннага рэалізму» брытанскіх фільмаў і тэатра. У XXI ст. — гэта назва любога рэалістычнага апісання або прадстаўлення падзей і сітуацый з паўсядзённага жыцця ў літаратуры, кіно, журналістыцы, коміксах («Achewood», «Confusionable Content») і іншым. У кіно (у прыватнасці, адносна анімэ) гэты жанр таксама называюць «паўсядзённасцю», «штодзённасцю» . Акцэнт робяць на пачуццях і паводзінах персанажаў. Тыповыя сюжэты: гераіню звальняюць з працы, бо яна ўжывала алкаголь на працоўным месцы; калекцыянер знаходзіць каштоўны прадмет для сваёй калекцыі; герой пастаянна спазняецца на працу, бо яго аўтобус спазняецца, і гэтак далей.

Гл. таксама

Кінематаграфія Паняцці анімэ і мангі

Крыніцы

Літаратура Козьякова М. И. История. Культура. Повседневность. Западная Европа: от Античности до XX века. — М.: Согласие, 2013. — 528 с.

Катэгорыя:Тэрміналогія тэлебачання Катэгорыя:Літаратурныя жанры Катэгорыя:Жанры кіно Катэгорыя:Жыццё