«ПрайдзіСвет» — беларускі інтэрнэт-часопіс, прысвечаны перакладу мастацкай літаратуры.

Гісторыя Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» узнік у 2008 г. як ідэя віртуальнага перыядычнага выдання, цалкам прысвечанага замежнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову. Маладыя перакладчыкі аб'ядналі свае сілы, каб пашырыць прастору беларускай культуры за кошт увядзення ў яе кантэкcт новых перакладаў замежных аўтараў, а таксама знаёмства з новымі імёнамі сусветнай літаратуры. Першы нумар часопіса выйшаў на прасторы інтэрнэту ў траўні 2009 г.

Выпускі № 18 «Некаторыя любяць паэзію» (ліпень 2017) № 17 «Гульня ў гарады» (сакавік 2017) № 16 «(Не) жаночае аблічча» (люты 2016) № 15 «Успамін пра Каляды» (студзень 2015) № 14 «Лабірынты іншасвету» (снежань 2014) № 13 «Прывід аўтара» (люты 2014) № 12 «Deutsche Vita» (жнівень 2013) № 11 «Бітнікі шыбаў» (май 2013) № 10 «Дарослым уваход забаронены» (жнівень 2012) № 9 «Art Detected» (сакавік 2012) № 8 «Аўтапартрэт зь люстэркамі» (лістапад 2011) № 7 «Finis Africae» (май 2011) № 5-6 «Выкраданне Еўропы» (верасень 2010) № 4 «Juvenes dum sumus» (красавік 2010) № 3 «Ад хэлаўіна да Калядаў» (снежань 2009) № 2 «Кухня мадэрнізму» (верасень 2009) № 1 (май 2009)

Спасылкі Сайт інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет»

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце