Ч, ч — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (24-я ў балгарскім, 25-я ў рускім, 26-я ў беларускім, 28-я ў сербскім і ўкраінскім, 29-я ў македонскім). Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічных пісьменнасцях неславянскіх моў.

Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай («чэрв»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [ч] (бочка, чаша). Наяўнасць у старабеларускім пісьменстве паралельных варыянтаў тыпу личыти — личити, чудо — чюдо тлумачыцца традыцыйным характарам тагачаснага пісьма і не сведчыць аб мяккасці [ч]. Мела таксама лічбавае значэнне «дзевяноста». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як вялікая і малая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.

Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае шумны глухі зацвярдзелы злітны пярэднеязычны зычны гук [ч] (чаромха, чысты, чытач). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЧФ, ЧТЗ), як умоўнае скарачэнне слова частка (т. 5, ч. 1). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дваццаць чацвёрты (група «Ч»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6ч).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт