Фрэнк Энтані Аёмі (; нар. , ) — англійскі гітарыст, аўтар песень і прадзюсар. Найбольш вядомы як заснавальнік, кампазітар і нязменны ўдзельнік гурта Black Sabbath.
У падлеткавым узросце Аёмі страціў кончыкі безіменнага і сярэдняга пальцаў правай рукі з-за няшчаснага выпадку на заводзе па вытворчасці ліставога металу, што паўплывала на яго асаблівы стыль гульні. Аёмі ненадоўга пакідаў Black Sabbath (на той момант выступаў пад назвай Earth) для ўдзелу ў гурце Jethro Tull. У 2000 годзе выпусціў свой першы сольны альбом. Пасля выпуску ў 2005 годзе са сваім сябрам Гленам Х’юзам альбома «Fused» далучыўся да гурта Heaven & Hell, з якім выступаў да смерці Роні Джэймса Дзіа ў 2010 годзе.
Аёмі — бацька стылю цяжкі метал і адзін з найвялікшых і самых уплывовых рок-гітарыстаў усіх часоў. Пладавіты стваральнік рыфаў, ён заняў 86-е месца ў спісе «100 найвялікшых гітарыстаў усіх часоў» па версіі часопіса Rolling Stone (у версіі 2003 года), 25-е месца — у спісе 2011 года і 13-е месца — у спісе "250 жа часопіса Rolling Stone. Разам з астатнімі членамі гурта аказаў вызначальны ўплыў на развіццё цяжкага року і металу як стылю.
За дабрачынную дзейнасць узнагароджаны Ордэнам Пашаны (Арменія).