Хасідскі хлопчык, у першых выданнях Польскі хлопчык — сатырычная аповесць на ідышы аўтарства Іцхака Ёіла Лінецкага, выданне якой пачалося ў 1867 годзе і завяршылася ў 1869.
Гісторыя стварэння Складаецца з дзвюх частак, падзеленых на раздзелы. Першы раздзел з’явіўся ў адэскім штотыднёвым часопісе «Коль мевасэр» 9 чэрвеня 1867 года, першая частка змяшчалася ў нумарах 16-44. У самых розных слаях грамадства сталі выпісваць часопіс, толькі каб убачыць працяг аповесці, яе ахвотна чыталі нават самі хасіды, супраць якіх яна была скіравана. Вакол рэдакцыі збіраўся вялікі натоўп, які чакаў наступнага выпуску. Лінецкі ў той час працаваў у літаратуры каля трох гадоў, да яго прыйшла вялікая слава. Ён жыў на поўдні Украіны і, як толькі пачуў пра сваю ўдачу, паехаў у Адэсу і запрасіў у рэдактара ганарар, але нічога не атрымаўЧубінскі…. (Тады ў яўрэйскім перыядычным друку яшчэ не плацілі аўтарам).
Першы раз аповесць выйшла асобнай кнігай у 1869 годзе ў Адэсе з прадмовай Цэдэрбойма. У сваёй працы Меер Пінес сцвярджае, што рэдактар, каб задаволіць вялікі попыт, выдаў усю кнігу раней, чым скончыўся выхад у часопісе.
Лінецкі грубавата, але каларытна паказвае ўнутранае жыццё тагачасных хасідаў. Персанажы надта схематычныя, учынкі хасідскіх цодыкаў апісаны з тэндэнцыйнасцю, звычайнай для пісьменнікаў-маскілаў. Поспех твора быў абумоўлены не толькі талентам Лінецкага, але і глыбокім знаёмствам з тым асяродкам, які ён апісаў. Яму спрыялі жывая, сакавітая мова і здаровы народны гумарЦынберг…. На старонках аповесці Лінецкі апісвае свой родны горад ВінніцуУ Вінниці за підтримки Українського культурного фонду створили аудіопрогулянку Єрусалимкою.
Твор багаты этнаграфічнымі і фальклорнымі звесткамі. Змяшчае шмат народных легенд, апавяданні пра нячысцікаў і нябожчыкаў, сцэны вяселля і агледзін, прамовы бадханаў.
Змест Меер Пінес прысвяціў аповесці асобны раздзел сваёй працы.
У першай частцы паказана хасідскае жыццё, звычкі, сістэма выхавання і г. д. Яна заканчваецца тым, што ў 13 год героя жэняць. У другой частцы герой служыць пры двары цодыка, увага засяроджваецца на паказе «прыдворных» звычак, інтрыг, несумленных учынкаў, якія рабіў цодык са сваёй світай. Ён пад выглядам дабрадзея эксплуатуе даверлівасць народу, бязлітасна праследуе ўсіх праціўнікаў цемрашальства. Цодык зняволены ў турме, але змог вызваліцца дзякуючы сваім знаёмствам і пакінуў там сваіх паслугачоў. Толькі праз 6 год «польскі хлопчык» вызвалены амністыяй, яму ўжо 30 год, ён згубіў здароўе. Ён застаецца верным цодыку, але хоча даць свайму сыну рацыянальнае выхаванне і дазваляе яму хадзіць у адну асвечаную сям’ю, спасцігаць розныя мовы і свецкія веды.
Большую каштоўнасць мае апісанне ўсяго асяродку, чым асобных персанажаў, у рамане няма характараў, індывідуальнасцей. Удала атрымаліся другасныя фігуры: настаўнік, цешча, адзін збяднелы цодык, які збірае паўсюль на пасаг сваёй дачцэ.
Хасіды ў рамане цёмныя, забабонныя, смешныя. Гаспадарку за іх вядуць жонкі. Хасіды бавяць час у гутарках пра цуды, святкуюць падзеі ў жыцці цодыка, некалькі разоў на год вязуць у двор цодыку «під’ён»-выкуп, без якога не спадзяюцца выканаць свае жаданні і просьбы. Там, дзе няма грошай на школу і бальніцу, заўсёды знойдуцца грошы на дарагі падарунак цодыку, яго раскошнае жыццё не абурае народ, а служыць яшчэ адным повадам для экзальтацыі. Цодык не ведае ні торы, ні кабалістычных кніг, у большасці выпадкаў гэта невук, які атрымаў свой пост у спадчыну. Слугі цодыка пытаюцца ў госця пра ўсё і даюць магчымасць цодыку паказаць сваё «ўсёведанне». У цяжкіх выпадках ён гаворыць расплывістымі словамі і рэкамендуе шмат маліцца. Натоўп захапляецца любым яго словам, любым рухам.
Пінес заўважае, што апавядальнікам у творы выступае верны хасід, і гэта стварае лепшыя магчымасці для сатыры. У сур’ёзных разважаннях апавядальніка заўжды чуваць іронія аўтара, якая нагадвае, што гэтыя разважанні парадыйныя.
Меер Пінес сцвярджае, што асуджаў Лінецкі толькі звыраднелыя формы хасідызму, якія бачыў на свае вочы ў той час. Але ён з павагай ставіўся да заснавальніка руху, Бэшта, да высокіх маральна-рэлігійных ідэй, якія леглі ў аснову гэтага народнага руху, і адчуваў правільнае і справядлівае ў ім. Лінецкі стаў папярэднікам таго рамантычнага ўяўлення пра хасідызм, якое будзе пазней у творах Іцхака Пераца.
Лінецкі параўноўвае тры сістэмы: асветнікаў (маскілаў), артадаксальны іўдаізм (міснагідаў) і хасідызм. Ён паказвае двух чалавек, маскіла і міснагіда, якія сталі хасідамі — іх прыцягнуў звычай узаемадапамогі, салідарнасць, палымянае рэлігійнае пачуццёМеер Пінес….
Мова і стыль Стыль кнігі моцны і нервовы, блішчыць жыццём, ён поўны досціпаў, рэльефны і драматычны. Лінецкі ўмее зацікавіць незвычайным выглядам апавядання, займальнымі і цікавымі элементамі. Напрыклад, на першых старонках ён расказвае пра пачуцці героя, які толькі нарадзіўся, і што было раней, на небе. Лінецкі — арыгінальны аўтар, не заўсёды глыбокі і далікатны, але не банальны, ён умее ўсё сказаць па-свойму, асаблівым манерам, — мяркуе Меер Пінес.
У кнізе шмат гебраізмаў, асабліва тэхнічных тэрмінаў у хасідскіх разважаннях. Шмат славянізмаў, уласцівых украінскаму ідышу.
Выданні На 1939 год аповесць вытрымала больш 30 выданняў: у Вільні (1897, 1909), Вене (1921), Кіеве (1939) і інш. На вокладцы віленскіх кніг, надрукаваных Ромамі, пазначана: выданне і ўласнасць братоў Блатніцкіх у Адэсе.
Выйшлі пераклады на іўрыт, англійскую мову.
Крыніцы
Літаратура М. Я. Пинес. История еврейской литературы. 1913. С. Ц. [Сяргей Цынберг]. Линецкий, Исаак Иоель // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том 10. Ладенбург — Миддот. — Борух Чубінскі. Linetski, Yitskhok-Yoyel, паводле: Biographical Dictionary of Modern Yiddish Literature (Leksikon fun der Nayer Yidisher Literatur). Vol. 5. New York: Marstin Press, 1963. p. 163-168. Linetzky, Isaac Joel. The Polish Lad. [translated from Yiddish by Moshe Spiegel; introduction by Milton Hindus], Philadelphia, Pa. : Jewish Publication Society of America, 1975.
Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя творы на ідышы Катэгорыя:Кнігі 1869 года Катэгорыя:Аповесці