Жаночае радыё — інтэрнэт-радыё, запушчанае ў эфір 3 сакавіка 2026 г. жанчынамі-энтузіясткамі, аб чым паведаміла старшыня Беларускага саюза жанчын В.А. ШпілеўскаяПершае ў Беларусі жаночае інтэрнэт-радыё пачне вяшчанне 8 сакавіка // Звязда. Паўнавартасны запуск адбыўся 8:00 8 сакавіка 2026 г. у якасці прывязкі да Міжнароднага жаночага дню і Года беларускай жанчыныПервое в Беларуси женское интернет-радио начнет вещание 8 марта // Zhodinonews.by, а 3-7 сакавіка ў эфір давалі папулярную музыку. Пасля паўнавартаснага запуску эфір па-ранейшаму большую частку эфіру займае поп-музыка, пераважна рускамоўныя хіты. На сваёй старонцы ў Трэдс станцыя анансуе перадачы ў эфіры. Сярод такіх перадач: "Паэзія ў лічбе", "Двое на ПП", "Без абцасаў", "Плётка дня"згодна пасту Трэдс ад 23.04.2026 за 18:34. Таксама паміж песнямі гучаць кароткія цытаты для жанчын, у тым ліку рубрыка "З першых вуснаў", дзе гучаць урыўкі з прамоў А.Р. Лукашэнкі з пазітыўнымі выказваннямі пра жанчын.

Праграмы і рубрыкі

Праграмы Двое на ПП Без абцасаў Танчы насуперак Стыль па запыце Стаўлю лайк Плётка дня Пра кіно Паэзія ў лічбе Магія прасторыПрограммы // Сайт «Женского радио» Рубрыкі З першых вуснаў АфарызмыПрограммы // Сайт «Женского радио»

Цікавыя факты У сумесным з "Альфа Радыё" ток-шоу "Сапраўднае жыццё", якое было ў эфіры "Жаночага радыё" 8 мая 2026 11:00-11:30, то бок на пярэдадне Дня Перамогі, у форме запісу, вядучыя абмяркоўвалі надыходзячае свята 1 мая. Пры гэтым 9 мая 2026 г. нічога пра Дзень Перамогі на "Жаночым радыё" не нагадвала, акрамя абавязковай на ўсіх тэле- і радыёстанцыях хвіліны маўчання ў 12:00Радыё Беларусі новае і вельмі старое // Блог Андрэя Берастоўскага. 23 ліпеня 2026 г. у 20:00 дыктар памылкова аб'явіў: на "Жаночым радыё" 16:00Радыё як "тэлеэкран" і як памочнік // Блог Андрэя Берастоўскага!

Крыніцы

Спасылкі Сайт Жаночага радыё TikTok Treads Instagram

Катэгорыя:Радыёстанцыі БеларусіКатэгорыя: З'явіліся ў 2026 годзе