Валянціна Паўлаўна Вараб’ёва () — беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9-га і 10-га скліканняў. Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (1972—1981).
Біяграфія Нарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў в. Верхапенне Белгарадскага павета Курскай губерні РСФСР.
У 1950 годзе скончыла Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасціВалентина Павловна Воробьева // Віцьбічы. 10 ліпеня 2014. — С. 21..
Член КПСС. З 1950 года — на гаспадарчай працы: інжынер, начальнік цэха, намеснік дырэктара Віцебскага дзяржаўнага гарбарнага завода № 1 імя М. А. Еўсцігнеева. У 1958—1968 гадах была дырэктарам Віцебскага дзяржаўнага гарбарнага завода № 1 імя М. А. Еўсцігнеева, затым працавала сакратаром, першым сакратаром Першамайскага райкама партыі Віцебска.
З ліпеня 1972 года па снежань 1981 года — старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 1972 годзе падтрымала інцыятыву па пераглядзе года першага ўпамінання Віцебска, садзейнічала напісанню адпаведнага запроса ў Акадэмію навук СССР. Пасля атрымання адтуль адказу, што «тысячагадовы юбілей горада Віцебска трэба адзначыць у 1974 годзе», дабілася выдзялення буйнога фінансавання работ па добраўпарадкаванні горада. Да 1000-годдзя Віцебска пад яе кіраўніцтвам быў створаны ансамбль плошчы Перамогі, у цэнтры горада з’явіліся дамы з новай архітэктурайСколько лет Витебску или в чьей голове родилось его тысячелетие.
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9-га і 10-га скліканняў.
Памерла 7 ліпеня 2014 года ў Віцебску.
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; ордэн Дружбы народаў; ордэн «Знак Пашаны».
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання