Во́льга Ві́ктараўна Ко́бец (; нар. Смаленск) — расійскі гісторык і юрыст. Кандыдат гістарычных навук (2006), дацэнт (2009).
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Смаленску. У 2000 годзе скончыла гістарычны факультэт Смаленскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 2003 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Маскоўскага новага юрыдычнага інстытута.
З 2005 года пачала працаваць у Смаленскім дзяржаўным універсітэце (СмалДУ). Займала пасады дацэнта, загадчыка кафедры права, а таксама дэкана факультэта гісторыі і права СмалДУ.
У 2006 годзе ў Бранскім дзяржаўным універсітэце імя акадэміка І. Г. Пятроўскага абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Супраціўленне смаленскага сялянства дзяржаўнай палітыцы ў вёсцы, 1928—1933 гг.» (). У 2009 годзе атрымала вучонае званне дацэнта.
Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў даследчыцы ўключае асаблівасці праяўлення сталінізму ў расійскай правінцыі (на прыкладзе Смаленшчыны), а таксама працэсы калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў 1920—1930-х гадах.
Вядзе навучальныя курсы па сямейным і грамадзянскім праве. Акрамя таго, чытае спецыяльныя курсы «Асаблівасці калектывізацыі і раскулачвання на Смаленшчыне» і «Прымяненне права ў штодзённасці».
Аўтар больш за 20 навуковых прац, у тым ліку шэрагу вучэбна-метадычных дапаможнікаў і артыкулаў.
Бібліяграфія Отечественная история: Учебно-методическое пособие. Смоленск, 2008. Смоленская деревня в 1861—1937 гг. Краеведческие материалы для семинарских занятий по курсу отечественной истории. Смоленск, 2009. Крестьянство Смоленщины против государственной политики в деревне, 1929—1931 гг. // История сталинизма: репрессированная российская провинция. Материалы международной научной конференции. Смоленск, 9—11 октября 2009 г. — М.: РОССПЭН, 2011. «Хуторизация смоленской деревни в 1920-е годы: путь к коллективизации?» // История сталинизма: Крестьянство и власть. Материалы международной научной конференции. Екатеринбург, 30 сентября — 2 октября 2010 г. — М.: РОССПЭН, 2011. Белорусизация в российско-белорусском приграничье в 1924–1929 годах: Смоленщина / Е. В. Кодин, О. В. Кобец // Беларуская думка. — 2019. — № 8.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаленску Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Юрысты Расіі