Ford Explorer EV — гэта кампактны электрычны красовер, які выпускаецца еўрапейскім падраздзяленнем Ford з 2023 года. Аўтамабіль вырабляецца на заводзе Cologne Body & Assembly ў Германіі і рэалізуецца толькі ў Еўропе; ён базіруецца на платформе Volkswagen Group MEB і выкарыстоўвае сілавую ўстаноўку ад кампаніі Volkswagen. Аўтамабіль атрымаў тую ж назву і натхненне для дызайну, што і аднайменны амерыканскі красовер. Такое рашэнне было прынята кампаніяй Ford "як даніна павагі нашай амерыканскай спадчыне".

Гісторыя Планавалася, што Explorer EV стане даступным для замовы з верасня 2023 года, а даставіць першыя аўтамабілі кліентам павінны былі да снежня таго ж года. У жніўні 2023 года Ford анансавала адкладванне выпуску Explorer EV да 2024 года ў сувязі з новымі рэгламентамі адносна акумулятарных батарэй. Выпуск мадэлі пачаўся ў чэрвені 2024 года.

Крыніцы